У мястэчку Гарадок на Беласточчыне сёння пачаўся фестываль Tutaka
Цягам трох дзён — 12-14 ліпеня — тут будуць праходзіць канцэрты беларускіх выканаўцаў, а таксама працаваць кірмаш, адукацыйна-забаўляльная пляцоўка, фуд-корт.
Актуальная праграма фестывалю даступная па спасылцы.
Тут — мапа, каб лягчэй было дабрацца. З Беластока ў Гарадок ходзяць рэгулярныя аўтобусы. Таксама даехаць можна цягніком — інфармацыя тут.
Фестываль абуджаных Tutaka адбудзецца ўжо чацвёрты раз. Гэтае мерапрыемства рознабаковае:
- усебеларускі пікнік — сюды можна прыехаць з намётам і карыстацца навакольным лесам або возерам з пляжам непадалёк;
- сямейны адпачынак — майстар-класы, чытанні, гульні, заняткі для ўсёй сям’і;
- спартовы лагер — унікальная магчымасць правесці актыўна час і пазнаёміцца з нашымі спартоўцамі;
- бізнэс-канферэнцыя — дыскусія пра праблемы і магчымасці рэлакаваных беларускіх бізнэсоўцаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўропе;
- кірмаш — беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў;
- выстава беларускіх ініцыятыў;
- вольныя пляцоўкі для тых, хто жадае паказаць сябе.
Каментары