Свет1414

У Індыі жэніцца сын самага багатага чалавека краіны. На вяселле патрацілі шалёныя грошы

Шлюб сына самага багатага чалавека Індыі, мільярдэра Мукеша Амбані, верагодна, абыйдзецца больш чым у 600 мільёнаў даляраў.

Жаніх і нявеста Анант Амбані з Радхікай Мерчант. Фота: AP Photo/Rajanish Kakade, File

Багацце Амбані ацэньваецца ў 120 мільярдаў даляраў, і на працягу многіх гадоў іх сям'я не грэбавала экстравагантна траціць свае грошы, хоць на самы дарагі дом у свеце — 27-павярховы асабняк-хмарачос, які ўзвышаецца над Мумбаі, — або на вяселле, якое раней лічылася самым дарагім у Індыі, выдаткаваўшы амаль 100 мільёнаў даляраў (у 2018-м замуж аддавалі дачку, на свяце выступала спявачка Беёнсе).

Але нават для сям'і Амбані шматмесячныя ўрачыстасці, звязаныя з вяселлем малодшага сына, 29-гадовага Ананта Амбані, з Радхікай Мерчант, дачкой фармацэўтычнага магната, перасягнулі самыя смелыя фантазіі, піша The Guardian.

Дом мільярдэра Амбані ў Мумбаі «Антылія». Фота: AP Photo/Rajanish Kakade

Сама цырымонія шлюбу праходзіць на працягу трох дзён у фінансавай і кіношнай сталіцы Мумбаі, пачынаючы з пятніцы. На яе запрошаны зорныя і ўплывовыя госці — ад зорак Балівуда да палітыкаў. Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, былыя прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі Барыс Джонсан і Тоні Блэр, селебрыці Дэвід і Вікторыя Бэкхэм, Кім і Хлоя Кардаш'ян…

Каля асабняка Амбані. Фота: AP Photo/Rajanish Kakade, File

Размінка пачалася яшчэ ў сакавіку з перадвясельнай вечарынкі. Спявачцы Рыяне, якая там выступіла, заплацілі 6 мільёнаў даляраў. А 1200 гасцей, сярод якіх былі Біл Гейтс, Хілары Клінтан, Іванка Трамп і Марк Цукерберг, былі запрошаныя на светлавое шоу з удзелам 5500 дронаў і вечарыну ў стылі джунгляў, якая суправаджалася дзевяцістаронкавым дрэс-кодам.

Іванка Трамп на перадвясельнай вечарынцы Амбані. Фота: AP Photo/Ajit Solanki

Затым у маі быў арганізаваны вясельны круіз па Міжземным моры на 800 гасцей коштам 150 мільёнаў даляраў з выступамі Андрэа Бачэлі, Кэці Пэры, The Backstreet Boys і Pitbull. Вечарыны на борце былі настолькі шумнымі, што жыхары італьянскага горада Генуя выклікалі паліцыю з-за шуму, аналагічна абураліся і ў рыбацкім паселішчы Партафіна.

На мінулым тыдні на традыцыйную перадвясельную ноч з танцамі і музыкай прыляцеў выступіць Джасцін Бібер — яму заплацілі 10 мільёнаў даляраў.

Што да самога вяселля, то асноўныя цырымоніі пройдуць у велізарным канферэнц-цэнтры ў Мумбаі. Да абурэння многіх жыхароў Мумбаі, паліцыя на тры дні абмежавала доступ да дарог каля канферэнц-цэнтра.

Сямейныя мерапрыемствы таксама пройдуць у «Антыліі», велізарным шматпавярховым асабняку Амбані ў Мумбаі, у якім ёсць бальная зала, басейн, верталётная пляцоўка і кінатэатр, які быў упрыгожаны гірляндамі і кветкамі для святочных мерапрыемстваў.

Каментары14

  • Жах
    14.07.2024
    Каставае грамадства, такое яно
  • Рукі-твар Шывы
    14.07.2024
    Мумбаі збірае сяброў. Заходнія зоркі і фундатары тыпу Гейтса маглі б публічна адмовіцца ад удзелу і параіць гэтым вялікім Маголам лепей выдаткаваць грошы на дабрачыннасць, а не на гэты галімы пафас. Але не, грошы не пахнуць.
  • :(
    14.07.2024
    Деньги правят миром.

Лукашэнка стаў прадзедам12

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам12

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →