У фінале яна перамагла Калумбію з лікам 1:0.
Аргенціна выйграла Кубак Амерыкі па футболе. У фінале, які сёння ноччу прайшоў у Маямі (ЗША), бела-нябесныя ў дадатковы час перамаглі Калумбію — 1:0.
Гол забіў на 116-й хвіліне форвард міланскага «Інтэра» Лаўтара Марцінес.
Гэта 16-ы тытул Аргенціны на Кубку Амерыкі, яна абагнала Уругвай, у ягога 15 трафеяў.
37-гадовы Ліянель Месі правёў турнір у ранзе капітана і забіў тры галы.
Кубак Амерыкі — найстарэйшы міжнародны футбольны турнір свету. Ён разыгрываецца з 1916 года, тады як Еўра з 1960 года, а чэмпіянат свету з 1930 года.
Каментары