Гісторыя99

«Унікальнае спалучэнне дзвюх розных традыцый». Пры раскопках старажытнага Менска выявілі дадатковую лінію абароны

Драўляныя фартыфікацыйныя збудаванні, выяўленыя падчас раскопак на гарадзішчы на Менцы, не маюць аналагаў ва Усходняй Еўропе. Пра тое, чаму гэта ўнікальны помнік, аналагаў якому няма ні ў Расіі, ні ва Украіне, піша расійскае выданне Sputnik.

Фота Віктара Талочкі

У мінулым годзе ў ходзе маштабнага вывучэння летапіснага Менска навукоўцы раскрылі драўляныя клеці з дуба, якія ў Х стагоддзі ўзвялі для абароны горада. У бягучым палявым сезоне канструкцыі разабралі і адправілі на кансервацыю. Гэта ўжо дазволіла зрабіць некалькі сенсацыйных адкрыццяў.

Цяпер у ходзе раскопак перад разабранымі дубовымі клецямі атрымалася выявіць яшчэ адну лінію абароны, пра наяўнасць якой навукоўцы і не здагадваліся.

«Для Х стагоддзя для дадзенай тэрыторыі былі характэрныя абарончыя збудаванні ў выглядзе клецяў, якія тут ужо даследавалі», — расказаў загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Андрэй Вайцяховіч.

Паводле яго слоў, па меры таго, як даследавалася тэрыторыя ад клецяў у бок ракі, была знойдзена яшчэ адна лінія зрубаў, выкананых у класічнай традыцыі з гакамі, якія ўмацоўваюць вонкавую сцяну.

Фота Віктара Талочкі

«Яна не была звязаная з асноўнымі клецямі, але за ёй была адкрытая яшчэ адна лінія бярвення, якія ўмацаваныя гакамі, а кароткія бярвёны, каб іх не ссунулі з месца, змацаваныя драўлянымі штэхелямі», — звярнуў увагу гісторык.

Андрэй Вайцяховіч растлумачыў, што гэта ўжо зусім іншая тэхналогія, адрозная ад традыцыйных клецяў, якая больш характэрная для заходніх славян, а не ўсходніх.

«Гэта ўнікальнае спалучэнне дзвюх розных традыцый узвядзення абарончых збудаванняў. Гэта значыць, што жыхары горада на Менцы былі ў курсе самых сучасных на той момант тэхналогій абарончага дойлідства. Мабыць, у работах бралі ўдзел як мясцовыя майстры, так і прыезджыя, якія і дапамагалі будаваць яшчэ адну лінію абароны», — мяркуе археолаг.

Фота Віктара Талочкі

Пры гэтым ён зрабіў асаблівы акцэнт, што ўпершыню ў гісторыі археалогіі ва Усходняй Еўропе выяўлена такое спалучэнне драўляных канструкцый. «Гэта новая старонка ў гісторыі абарончага дойлідства», — упэўнены Андрэй Вайцяховіч.

«Гэта нацыянальны здабытак, таму што гэта ўнікальны помнік, падобнага якому нідзе няма», — канстатаваў археолаг.

Цяпер і гэтыя драўляныя канструкцыі будуць разабраныя ды адправяцца на кансервацыю ў Гомель, дзе ўжо знаходзяцца клеці з дуба Х стагоддзя.

Фота Віктара Талочкі

Па словах навукоўца, наступнае важнае пытанне — гэта музеефікацыя знаходак. Трэба будзе вырашыць, патрэбны асобны музей ці знаходкі будуць перададзеныя ў дзейны. Магчыма, атрымаецца знайсці рашэнне, якое дазволіць захаваць кампазіцыю вала і фартыфікацыйныя збудаванні вернуць на месца, каб пакінуць гістарычны кантэкст.

«Ніякія вядомыя ў Беларусі драўляныя абарончыя збудаванні па складанасці і па магутнасці з імі несупастаўныя», — падкрэсліў археолаг.

Андрэй Вайцяховіч заўважыў, што ў асноўным гарадзішчы часоў Старажытнай Русі даследаваліся на тэрыторыі сучасных Беларусі, Расіі і Украіны ў 60-70-х гадах мінулага стагоддзя. Тады рабіліся проста разрэзы вала, і ніхто не адкрываў такія вялікія плошчы, як цяпер у Беларусі.

Фота Віктара Талочкі

Каментары9

  • Žvir
    15.07.2024
    Ci možna nazyvac` takija abarončyja kanstrukcyi "mahutnymi", kali jany liohka razburajucca ahniom, što i bylo daviedziena na praktycy ? Darečy, padobnyja kanstrukcyi byli va ūžytku i ū dateūtonskaj Latvii. Teūtony paūzvodzili svaje krepasci dy inšyja fartyfikacyi akurat na miescach bylych draūlianych abarončych pabudoū. I vos` jany i byli mahutnymi, urazlivymi jany zrabilisia toļki z nadychodam novych technaliohijaū u vajskovuju spravu. A heta ž užo bylo 17 stahoddzie...
    U tym samym stahoddzi Miensk, chaj i na novym miejscie, usio jašče zastavaūsia draūlianym...
  • Кудла
    16.07.2024
    Спадар Вайцяховіч уваходзіць у зладзейскую групоўку археолагаў, якія за грошы інвестара пры будаўнічых працах у ахоўваемай зоне гістарычных цэнтраў гарадоў “не знаходзяць” археалагічнага слоя. Вядзецца фармальны археалагічны нагляд замест нармальных раскопак. Такім чынам было панішчана дзясяткі аб’ектаў. Прыкрывае гэту групоўку Вадзім Лакіза
  • Альгерд
    16.07.2024
    Спачатку давайце разбяромся адкуль пайшла Літва.
    Валянцін Сядоў вызначае насельніцтва культуры ўсходнелітоўскіх курганоў як «пляменнічную групу, званую літвой»[40] ці называеце простая «племя літва»[4].
    Хто была культура ўсходнелітоўскіх курганоў?
    У VI ст. трупаспаленні ўжо пераважаюць у культуры ўсходнелітоўскіх курганоў. Першапачаткова абрад трупаспалення пачаў практыкавацца ў басейне ракі Нярыс (Вілія), а пасля распаўсюдзіўся адтуль па ўсіх накірунках. На думку археолага Адольфаса Таўтавічуса, абрад трупаспалення і надзвычай хаваць па некалькі нябожчыкаў у адным кургане прыйшоў ад балцкага племені яцвягаў (з паўднёвага Занямоння), з якім насельніцтва культуры юсходнелітоўскіх курганоў ужо IV—V стст. падтрымляла цэсныя сувязі[10].
    У гэты час шыракае распаўсюджанне атрымалі пахавані з каньмі, што было пераранята пекла балцкіх плямаў яцвягаў і прусаў[16]
    https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0_%D1%9E%D1%81%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B5%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D1%9E
    Гэта яшчэ прама не паказвае , што яны былі яцвягамоўнымі. Напрыклад у Радзімічаў і Крывічаў было шмат балцкіх элементаў, таму іх лічаць славянізаванымі балтамі.
    Трэба звярнуцца да пісьмовых крыніц:
    У Кведлінбургскіх Аналах пры апісанні пакутніцкага скону біскупа-місіянера св. Бруна Кверфурцкага , выяўлена першая пісьмовая згадка пра Літву («Літуа») [10] . Літоўцы лічаць гэтую дату сімвалічным пачаткам сваёй краіны [11]
    https://pl.m.wikipedia.org/wiki/Roczniki_Kwedlinburskie
    Гэтак жа паўторна згадваецца пра смерць Бруна Кверфурцкага ў Hystoria de predicacione episcopi Brunonis ( Гісторыя місіі біскупа Бруна ) — сярэднявечная праца на латыні пачатку XI стагоддзя, якая апісвае місію і пакутніцкі скон Бруна Кверфурцкага .
    Тэкст не змяшчае ніякіх мясцовых назваў (акрамя назвы зямлі Прусія ), таму месца місіі і гібелі з'яўляецца прадметам мноства гіпотэз [3] . У «Гісторыі» згадваецца кіраўнік прусакоў па імі Нецімер [4]
    https://pl.m.wikipedia.org/wiki/Hystoria_de_predicacione_episcopi_Brunonis
    Дзве надзейныя крыніцы паведамляюць што Бруна памёр у Літве, а іншы, што ў Прусіі. Пры гэтым абедзве крыніцы лічацца надзейнымі. Дык можа Літва была часткай этнаграфічнай групы прусакоў? Як напрыклад Яцвягі? Тады ўсё становiцца на свае месцы.

    Што з гэтага вынiкае? Калі племя Літва былі прусакамі ў шырокім сэнсе слова, то яны былі заходнімі балтамі і розніца паміж сучаснымі літоўцамі і старажытнымі такая ж як паміж славенцамі і беларусамі.
    Напрыклад, літоўскія гісторыкі часта спасылаюцца на ліст Вітаўта, дзе ён кажа, што Жамайты гэта тыя ж літоўцы, проста на літоўскім жамойці ніжняя зямля, а аўкшайтыя верхняя. Аднак варта ўлічыць, што тады вырашаўся лёс Жамойці і ён мог проста хлусіць, каб пашырыць межы ВКЛ. На гэтауказвае яго пячатка. На якой намаляваны Герб Літвы, Жамойці, Тракайскага княства і Русі. Гэта значыць народаў, якія засялялі ВКЛ, што азначае , што адзінага літоўскага этнасу не існавала.
    https://uk.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%82#/media/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Witold_Duke_of_Lithuania_seal.PNG
    Паколькі ўсходнія літоўцы гавораць не па яцвяжскай-прускай, а на аўкшайцкай усходнебалтыйскай мове можна зрабіць выснову, што старажытныя літоўцы растварыліся ў старажытнаўакшайцкім этнасе і беларускам. Таму тытульнай нацыі ў ВКЛ не было ці былі ўсе адразу.
    А заказ к першай столице ВКЛ до Вильне.
    Ёсць цікавы артыкул :
    https://be.m.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%BA%D0%BD%D1%8F%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0
    Гальшанскае княствa — феадальная вотчына князёў Гальшанскіх у канцы XIII — сярэдзін XVI ст. Цэнтр — Гальшаны (цяпер Ашмянскага раёна). Займала першапачаткова тэрытарыю міжрэчча Віліі і Нёмана, каля XV ст. распосціралася з паначы на паўдзень — ад Вількаміра (цяпер г. Укмерге, Літва) і Паставаў да Глуска і Турава, з усходу на захад — ад Мінска да Мастоў. Упершыню ўпамінаеца ў крыніцах каля 1280 года, калі Гольша «замак сталагічныя княствы свайга заснаваў на рэчы Карабель». Князі Гальшанскія час пазыкі высокія пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1440 і 1492 у Гальшанах адбыліся нарады для выбараў кандыдатаў на велікакняжацкі прастол. У сярэдзіне 16 ст. радавое ўладанне Гальшанскіх перайшло ды Сапегаў.
    Застаецца толькі высветліць якую тэрыторыю яно займала пры Міндоўгу?
    І тут ёсць адказ:
    Замак Раканцышкі (Rekanciszki) — пабудаваны ў 12 стагоддзі, зараз знаходзіцца ў рэгіянальным парку ў раёне Новая Вілейка Вільнюса .
    Лічыцца, што замак Раканчышкі – адзін з найстарэйшых у Літве . З летапісаў і легенд вядома, што ён быў пабудаваны ў 12 стагоддзі князем Хольшам [1] .
    https://pl.wikipedia.org/wiki/Zamek_w_Rakanciszkach
    Такім чынам у прыватнаўласніцкія ўгоддзі Гальшанскіх уваходзіла фактычная тэрыторыя ўсходне-літоўскіх курганоў, ядро ВКЛ .З гарадамі Гальшаны і Вільня.
    Таксама варта адзначыць, што шмат пішуць пра вялікіх князёў Літоўскіх, а вось князі Гальшанскія вядомыя толькі з канца 14 пачатак 15 стагоддзя. Гэта паказвае , што вялікія князі Гальшанскія і былі вялікімі князямі літоўскімі. Гэта значыць, можна сцвярджаць, што першая сталіца горад Гальшаны і выток дзяржаўнасці Літвы.

Лукашэнка стаў прадзедам13

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам13

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →