Рэспубліканская партыя афіцыйна вылучыла Трампа кандыдатам у прэзідэнты ЗША
Дональд Трамп стаў афіцыйным кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі на сёлетніх выбарах прэзідэнта ЗША.
Трамп набраў дастатковую колькасць галасоў, каб стаць кандыдатам. Вырашальную перавагу забяспечыла дэлегацыя з Фларыды, ад імя якой зрабіў заяву сын Дональда Трампа Эрык.
Раней Трамп назваў кандыдатуру на пасаду віцэ-прэзідэнта ў выпадку свайго абрання — Джэймса Дэвіда Вэнса.
У акаўнце Рэспубліканскай партыі ў сацсетцы X адразу пасля вылучэння Трампа з'явілася фота яго з Вэнсам. «Наш выйгрышны білет», — падпісаны здымак.
Каментары