Свет2828

Трамп назваў свайго кандыдата ў віцэ-прэзідэнты

Разам з Дональдам Трампам мае балатавацца сенатар ад штата Агаё Джэймс Вэнс. 

Джэймс Дэвід Вэнс. Фота: Wikimedia Commons

Пра вызначэнне кандыдатуры Джэймса Дэвіда Вэнса патэнцыйным віцэ-прэзідэнтам ЗША Трамп абвясціў у сваёй сацсетцы Truth Social падчас нацыянальнага з'езда Рэспубліканскай партыі ў Мілуокі.

«Пасля доўгіх роздумаў, беручы пад увагу каласальныя таленты многіх іншых, я вырашыў, што найбольш прыдатным чалавекам на пасаду віцэ-прэзідэнта Злучаных Штатаў з'яўляецца сенатар Джэймс Дэвід Вэнс са штата Агаё», — напісаў Дональд Трамп.

39-гадовы Джэймс Дэвід Вэнс у свой час служыў у марской пяхоце (падчас вайны ў Іраку, якая пачалася ў 2003 годзе, ён працаваў у прэс-службе), скончыў Універсітэт штата Агаё і Ельскую школу права. У Сенат ён абраўся ў студзені 2023 года.

Вядомасць Вэнсу прынесла яго кніга «Элегія хілбілі», якая выйшла ў 2016 годзе, у якой ён апісаў сваё даволі беднае дзяцінства і культуру «хілбілі» (што можна перакласці як «дзеравеншчына»). Кнігу хвалілі за дакладнае апісанне «глыбіннай Амерыкі», якое тлумачыць пераход белага працоўнага класа, які традыцыйна галасаваў за дэмакратаў, да Рэспубліканскай партыі — і поспех Дональда Трампа.

Вэнс вядомы сваёй крытыкай адміністрацыі Байдэна. Ён не раз крытычна выказваўся адносна амерыканскіх вайсковых паставак Кіеву і настойваў на замацаванні нейтралітэту Украіны.

Каментары28

  • Гаспадар з-пад Рудобелкі
    15.07.2024
    Глядзеў яго прамову падчас рашэньня сяната аб 60- і мільярднай дапамозе (пазыцы) ад ЗША. У яго на твару было напісана: "Мой гуру - д'ябал, мой брат - маскаль, а маё каханьне - улада, папулізм і грошы".
  • Ага
    15.07.2024
    Ультраправыя нам зараз раскажуць які гэта добры чалавек і "трэба чытаць першакрыніцы", але як заўсёды гэта будзе іх, дыктатарская, пуцінская хлусня, ўсё , што трэба ведаць пря яго, гэта "Ён не раз крытычна выказваўся адносна амерыканскіх вайсковых паставак Кіеву і настойваў на замацаванні нейтралітэту Украіны.". Астатняе гэта прапагандыская хлусня на карысць Пуціна.
  • Андрусь
    15.07.2024
    Гэты сенатар заклікаў Украіну капітуляваць перад Пуціным.
    Цяжка ўявіць што такія зараз з'явіліся сенатары ў партыі Рэйгана - Буша.
    Ганьба !!!

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →