Да 880 рублёў — у МАРГ расказалі, колькі каштуе сабраць дзіця да школы
У Мінгарвыканкаме лічаць, што школьная форма за апошні год патаннела.
Арыенціровачны сярэдні кошт камплекта адзення і абутку для школьнікаў сёлета складае 120—620 рублёў. Пра гэта распавяла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава.
Паводле яе слоў, кошт адзення дзелавога стылю для вучняў пачатковых класаў будзе складаць ад 120 да 600 рублёў, для сярэдніх класаў — ад 180 да 580 рублёў, а для старшакласнікаў — 170 да 620 рублёў, піша «Спутнік».
Арыенціровачны кошт набору пісьмовых і канцылярскіх прыладаў для малодшых класаў складае да 270 рублёў, а для старэйшых класаў — да 260 рублёў.
Пры гэтым па рэгіёнах сума на аптымальную экіпіроўку школьніка, у якую ўваходзіць адзенне, абутак, галантарэя, Канцылярскія тавары, школьна-пісьмовыя прыналежнасці адрозніваюцца.
«На сённяшні дзень танней будзе купіць такую экіпіроўку ў рэгіёнах з найменшай колькасцю насельніцтва, напрыклад, у Магілёўскай вобласці ў арганізацыях Белкаапсаюза. У Менску і Менскай вобласці гэты цэннік будзе трошкі вышэйшы», — адзначыла Мельнікава.
Пры гэтым чыноўнікі заявілі, што кошт экіпіроўкі для школьнікаў ва ўнівермагах Мінска знізіўся і па асобных узроставых катэгорыях ад 4% да 14%.
Каментары