Музыка44

«Мая песня сілы, мая бадзёрая штодзённая медытацыя»: Ганна Шаркунова выпусціла новы трэк

Спявачка Ганна Шаркунова прэзентавала новую песню, якая называецца «Порах».

Скрыншот відэа ў інстаграме Ганны Шаркуновай

У сваім інстаграме спявачка так пракаментавала кампазіцыю:

— Ва ўсе часы на нашай зямлі жылі гордыя, прыгожыя, вольныя жанчыны — слаўныя дочкі вольных плямёнаў. Якія заўсёды пераадольвалі любыя выпрабаванні. І перадавалі ў спадчыну сваім дочкам веру ў дабро і агонь у сэрца. Гэта мая песня сілы, мая бадзёрая штодзённая медытацыя!.. Напамін аб тым, што нават стоячы перад палаючым жаралом Везувія трэба не забыцца расправіць плечы і ўпэўнена і прыгожа глядзець наперад. І тады ўсё будзе ок… І няхай дрыжыць зямля пад нагамі!

Паслухаць песню можна на розных анлайн-пляцоўках.

У 2020 годзе Ганна Шаркунова падтрымала пратэсты і напісала «Песню шчаслівых людзей». Пазней артыстка з’ехала ва Украіну, разлічваючы, што зможа вярнуцца на радзіму праз некалькі тыдняў, калі ў роднай краіне ўсё наладзіцца. Пасля пачатку вайны Ганна эвакуявалася з Украіны разам з маленькім сынам. Цяпер артыстка жыве ў Дубаі.

Каментары4

  • дождж
    04.08.2024
    У вікіпедыі напісана, што ў яе сын...
  • Ян Норман
    04.08.2024
    "Ва ўсе часы на нашай зямлі жылі гордыя, прыгожыя, вольныя жанчыны — слаўныя дочкі вольных плямёнаў."
    І пры гэтым сьпявалі і размаўлялі яны не на мове сваіх ворагаў-маскоўцаў,а па-нашаму,па-беларуску.Ну калі "наша зямля" для мадам Шаркуновай гэта усё ж Беларусь,а не расея.
  • Человек
    05.08.2024
    Ян Норман, то, что люди спокойно приняли русский язык в качестве своего, уже говорит о том, насколько им была важна мова и насколько они считали московцев врагами

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →