Вайна66

СК Расіі назваў украінцаў, адказных за атаку УСУ ў Курскай вобласці

Фігурантамі справы ад расійскага СК у сувязі з атакай на Курскую вобласць сталі камандзіры 22-й і 80-й брыгад УСУ. Іх падазраюць у здзяйсненні тэракту, забойстве і замаху на забойства за ўварванне ў Курскую вобласць. 

Следчы камітэт РФ паведаміў, што ў атацы на Курскую вобласць удзельнічалі ў тым ліку 22-я асобная механізаваная і 80-я асобная дэсантна-штурмавая брыгады УСУ. 

Фігурантамі заведзенай у сувязі з атакай крымінальнай справы сталі камандзіры гэтых частак Уладзімір Піпко і Эміль Ішкулаў. Іх падазрае расійскі СК ва ўчыненні тэрарыстычнага акта, забойстве і замаху на забойства.

Для прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўстанаўліваюць іншыя асобы, якія маюць дачыненне да выканання загадаў, дадалі ў расійскім ведамстве. 

Па даных Мінабароны РФ, вайскоўцы 22-й брыгады УСУ ў колькасці да 300 чалавек пачалі атаку на Курскую вобласць 6 жніўня ў раёнах прыгранічных Нікалаева-Дар'іне і Алешні. 

10 жніўня расійскае ваеннае ведамства паведаміла аб знішчэнні каманднага складу падраздзялення 22-й брыгады УСУ ў прыгранічным раёне Курскай вобласці ўдарам комплекса «Іскандэр-М». Тады, паводле звестак Мінабароны Расіі, загінулі 15 чалавек. 

Сёння кіраўнік Курскай вобласці Аляксей Смірноў далажыў Уладзіміру Пуціну, што пад кантролем УСУ па стане на 12 жніўня знаходзяцца 28 населеных пунктаў, там застаюцца каля 2 тыс. чалавек. Па словах кіраўніка рэгіёну, украінскія сілы праніклі на 12 км углыб тэрыторыі вобласці. Ён расказаў аб 12 загінулых мірных жыхарах. 

 Уладзімір Пуцін назваў дзеянні Украіны «маштабнай правакацыяй». У расійскім МЗСе абяцалі жорсткі адказ.

Каментары6

  • Андрусь
    12.08.2024
    А можна было да гэтай рэтрансляцыі расійскай прапаганды каментар эксперта - ці сапраўды, згодна з міжнародным гуманітарным правам, што можа лічыцца ваенным злачынствам у такой сітуацыі і ці 12 загінулых цывільных падчас ваенных дзеяннў могуць быць падставай для абвінавачванні камандзіра ў забойстве?
    Бо гэткая падача - ані не аб'ектыўнасць, а самыя звычайная рэтрасляцыя і аднабаковае пашырэнне расійскіх наратываў.
  • У парашы
    12.08.2024
    Малайцы, паказалi рашке яе месца
  • Спадар
    12.08.2024
    Поспеху украинским ваярам!!! рабсияне....идуць услед свайму караблю.

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Сын кашалька Лукашэнкі заняўся ў Беларусі аўтабізнэсам

Кандыдат у прэзідэнты Сыранкоў прапанаваў аднавіць помнікі Сталіну37

Экс-трэнер зборнай Беларусі: Хопіць выслужвацца перад пачварамі. Расія павінна аб’ядноўваць і вырашаць, хто будзе выступаць на міжнароднай арэне11

Мінчук выбраў сабе кватэру і прыйшоў прасіць у Мінгарвыканкам2

Сілавікі пахваліліся, што ўзламалі тэлеграм-акаўнт Кабанчука, і апублікавалі доказы24

У Венесуэле выкралі зяця апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты1

А што канадцы думаюць пра ідэю далучэння да ЗША? Вось вынікі сацапытання9

2024 год стаў самым цёплым у гісторыі Беларусі

Сфабрыкаваныя пераклады і лжывыя абвінавачванні. Што пішуць японскія СМІ пра затрыманых грамадзян у Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →