Заснавальнік Tesla зняпраўдзіў заяву кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, які сказаў, што атрымаў ад амерыканскага прадпрымальніка кібертрак «Тэсла» ў падарунак.
Ілан Маск адказаў на пост амерыканскага пісьменніка, прафесара і палітычнага аглядальніка Сэта Абрамсана ў сетцы Х.
Раней Абрамсан распаўсюдзіў відэа з Кадыравым у кібертраку, на якім усталяваны кулямёт і адзначыў, што ён «заблытаўся».
Заснавальнік «Тэсла» прыйшоў у каментары і ў абразлівай манеры запярэчыў, што дарыў кібертрак Кадыраву.
«Ты сур'ёзна настолькі адсталы, што думаеш, быццам я падарыў кібертрак рускаму генералу? Гэта ашаламляльна», — напісаў Маск.
Некалькі гадоў таму Лукашэнка казаў, што Маск таксама дарыў яму «Тэслу». Тады мільярдэр таксама каментаваў у твітары.
Ягоныя словы «Uh, no» сталі мемам, а беларусы нават зрабілі мерч з такімі словамі.
Каментары