ГУР Мінабароны Украіны пацвердзіла інфармацыю пра збіты расійскі знішчальнік і паказала ВІДЭА
ГУР Мінабароны Украіны апублікавала відэа атакі расійскага самалёта Су-30 над Чорным морам.
«Падчас аперацыі ў акваторыі Чорнага мора воіны спецпадраздзялення ГУР МА Украіны знішчылі расійскі баявы самалёт Су-30СМ трапляннем з ПЗРК. Знішчальнік, які ўпаў у моры, належаў да 43 асобнага марскога авіяцыйнага палка ВКС РФ, які базуецца на аэрадроме горада Сакі ў часова акупаваным Крыме», — сказана ў заяве.
Расія інфармацыю афіцыйна не каментавала. Пост без слоў інфармаванага расійскага канала Fighterbomber пацвярджаў інфармацыю пра страту Расіяй самалёта.
Напярэдадні ў Мінабароны РФ заявілі, што ўкраінскія вайскоўцы спрабавалі захапіць буравую ўстаноўку «Крым-2» у Чорным моры.
Каментары