Грамадства5454

«Абажаю гэтае лявацкае дзярмо». Каверын нагаварыў у эфіры такое, што гледачы ў шоку

Па інтэрнэце гуляе нарэзка дзіўных выказванняў вядучага ютуб-шоу «Обычное утро», у якіх ён нібыта падтрымлівае расійскую агрэсію.

Konstantin Kaverin and Marina Mentusova. Канстанцін Каверын і Марына Ментусава Константин Каверин и Марина Ментусова.
Канстанцін Каверын і Марына Ментусава. Скрын відэа: utro / YouTube

Былы радыёвядучы і шоўмен Канстанцін Каверын ніколі не лез па слова ў кішэню, ён часцяком адзначаўся рэзкімі выказваннямі на мяжы фолу. Вось і цяпер за тыдзень нагаварыў у эфіры ток-шоу «Обычное утро» столькі ўсяго, што частка аўдыторыі хапаецца за галаву.

«Забіваць — гэта дрэнна, але калі ты забіваеш свайго ворага — гэта добра. Абажаю ва ўвесь рост гэтае лявацкае дзярмо»

У адным з выпускаў вядучыя абмяркоўвалі пачатак блакіроўкі інтэрнэт-рэсурсаў і свабоды слова.

Марына Ментусава звярнула ўвагу на тое, што для карыстальнікаў Android заблакіравалі тэлеграм-канал ПВК «Вагнер»: «Магчыма, для некага свабода слова — гэта забіваць мірных украінскіх грамадзян. Але для некаторых з нас гэта харошая навіна, што блакіруюцца такія памыйніцы, якія прапагандуюць насілле і літаральна заклікаюць людзей ісці на вайну на расійскім баку».

Каверын адрэагаваў нечакана:

«Тады трэба і «Жыццё-маліна» заблакіраваць у тэлеграме. Там ёсць інтэрв'ю, дзе чувак гаворыць: «Беларусы, не сядзіце, а бярыце зброю і ідзіце ваяваць, забіваць, бо іншага шляху ў вас няма». Трэба блакіраваць? … Па логіцы як бы так».

Ментусава нагадала сваю ранейшую думку пра тое, што неабходна блакіраваць заклікі да забойстваў: 

«Трэба блакіраваць не «Жыццё-маліну», а канкрэтна гэты выпуск. Таму што ПВК «Вагнер» — гэта ўвесь канал [з заклікамі да забойства]».

«Ну няпраўда. Не ўсюды там заклікі да забойстваў. Вось расказалі: сабраць гуманітарную дапамогу недзе мірнаму насельніцтву. Дзесьці яшчэ нешта. Ці вось — мы сфатаграфаваліся на нейкіх алмазных капальнях. Свабода слова — яна для ўсіх. Яна ёсць, ці яе няма»,

— працягнуў адстойваць сваю думку Каверын.

«Ты блытаеш свабоду слова і хэйт-спіч. У іх ёсць адрозненні, нават лінгвістычныя», — звярнула ўвагу Ментусава.

«Ты можаш гаварыць усё што заўгодна. (…) Ёсць пятая папраўка, а далей будзе вырашаць суд. А ўзяць і заблакіраваць, таму што гэта дрэнна — так нельга. (…)

«ПВК «Вагнер» — гэта дрэнна, а «Жыццё-маліна» — гэта добра. Забіваць — гэта дрэнна, але калі ты забіваеш свайго ворага — гэта добра».

Абажаю ва ўвесь рост гэтае лявацкае дзярмо! Вось гэта дрэнна, таму трэба заблакіраваць. А вось гэта добра. Жыццё нашмат складанейшае», — працягнуў Каверын.

Ментусава заўважыла, што калі ідуць ваенныя дзеянні, то яны немінуча вядуць да гібелі людзей. А Украіна, маўляў, мае права абараняць сваю тэрыторыю.

«Расія таксама абараняе сваю тэрыторыю гістарычную. Яе акупавалі па нейкіх там дамовах», — парыраваў Каверын.

«Нясіце таблеткі», — адрэдагавала на гэта Ментусава.

«Чаму адразу таблеткі? Я табе прадстаўляю пункт гледжання гэтых нелюдзей (гэта маё слова — «нелюдзі»): «Расія абараняе свае інтарэсы», «Там прыгнятаюць украінскіх людзей». У цябе ёсць доказы, што там не прыгняталі рускамоўных украінцаў? Няма. [Значыць], «іх прыгняталі», «Расія абараняе сваю тэрыторыю» і «паміраюць яе сыны за справядлівую справу». Хто з нас мае рацыю?», — працягваў троліць калегу Каверын.

— Косця, яна парушыла закон. Няма такога, што ёсць нейкая «гістарычная перспектыва межаў». Яна ўварвалася ў незалежную дзяржаву. Гэта парушэнне.

— Які закон? Яна «аднавіла гістарычную справядлівасць». 

— Няма такога закону аб гістарычнай справядлівасці.

— Вы ўсе разумныя рабяты. Я яшчэ раз гавару — «гэтых можна забіваць, а гэтых нельга». Супер! Топчык!

У агульным кантэксце размовы зразумела, што ў нейкі момант Каверын у якасці аргументаў пачаў пераказваць пазіцыю расіян. Але калі чуць толькі нарэзку, якая гуляе па сацсетках, то складваецца ўражанне, што ён нібыта адстойвае сваю прарасійскую пазіцыю.

«У мяне пептуган-та расці расце, але я не ведаю, хто я»

Магчыма, на дзіўны дыялог не звярнулі б такой увагі, калі б у той самай праграме Каверын не загаварыў на павышаных танах і па іншай спрэчнай тэме.

Адзін з гледачоў напісаў каментар: «Хтосьці можа быць мужчынам ці жанчынай нават калі гэта адрозніваецца ад полу, які быў у яго пры нараджэнні». І вядучаму захацелася выказацца пра выбар гендару, выкарыстаўшы незвычайнае слова «пептуган» у значэнні мужчынскага палавога органа.

«У мяне пептуган-та расці расце, але я не ведаю, хто я. Гэта як едзе аўтобус, а я не ведаю, аўтобус гэта едзе ці тралейбус», — заявіў ён.

Марына Ментусава заўважыла, што сістэма чалавечага арганізму трохі складанейшая за сістэму грамадскага транспарту. Але Каверын катэгарычна не пагадзіўся:

«Гэта значыць, пептуган — не заўсёды пептуган? Часам гэта проста банан. Гэта я да таго, што ты можаш лічыць сябе кім заўгодна. Я за свабодны выбар. Але калі ў цябе расце пептуган, то ты мужчына. Гэта без варыянтаў».

На пытанне Ментусавай, ці можа чалавек памяняць пол, калі адчувае ў гэтым патрэбу, Каверын адказаў станоўча. Але ўдакладніў сваю пазіцыю:

«Я да пытання самавызначэння. Калі я гавару «мужчына», [а ў адказ чую]: «не трэба мяне называць мужчынам, бо я сябе адчуваю як жанчына». Не, сябар, я буду называць цябе мужчынам, таму што ты, с*ка, мужчына».

Заява Каверына выклікала абурэнне стваральнікаў сайта Gpress.info. Яны апыталі журналістку Кацярыну Пытлеву, даследчыцу Ірыну Сідорскую і актывіста Алега Ражкова. Яны заклікалі вядучых «Обычного утра» патлумачыць сваю пазіцыю.

На чарговы выпуск праграмы ў эфір паклікалі квір-актывістку Пашу Джажору, якая паспрабавала патлумачыць Каверыну пазіцыю супольнасці. Але атрымалася так сабе — вядучы троліў госцю і ўдакладняў, ці можа ён лічыць сваёй гендарнай ідэнтыфікацыяй «зэдлік».

«Наша Ніва» папрасіла Канстанціна Каверына пракаментаваць абедзве сітуацыі, але ён не захацеў гэтага рабіць.

Каментары54

  • барадзед
    21.09.2024
    пратухла кансерва
  • Алек
    21.09.2024
    Можно назад на «Юнистар»
  • Алесь
    21.09.2024
    І у чым ён не правы?

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве16

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністратарам украінскага тэлеграм-канала, які дапамагаў пазбягаць позваў, аказалася беларуска8

Кіраўнік Пентагона патлумачыў, навошта ЗША перадаюць Украіне супрацьпяхотныя міны

Сілавікі на вучэннях адпрацоўвалі змаганне з чэргамі на выбарчых участках5

«Прэтэнзія не фармальная і не юрыдычная, гэта чыста этычная праблема». Аляксей Дзікавіцкі расказаў, як і чаму пайшоў з «Белсата»6

Гаворка пра магчымыя махінацыі на $1,7 мільёна: пракуратура Польшчы пракаментавала ператрус на «Белсаце»2

УСУ ўпершыню ўдарылі па Расіі брытанскімі ракетамі Storm Shadow3

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем3

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве16

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →