Грамадства7777

Добраахвотнік Грот: Твая краіна ў акупацыі, што ты робіш, каб яе вызваліць?

У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» былы беларускі добраахвотнік Арцём «Грот» Кузьміч выказаў сваё меркаванне адносна таго, чаму мала беларусаў ваюе ва Украіне, і чаму ён лічыць беларусаў «амаль мёртвай нацыяй».

Artem "Grot" Kuzmich Арцём "Грот" Кузьміч Артём "Грот" Кузьмич
Арцём «Грот» Кузьміч. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Кузьміч адзначае, што нельга параўноўваць рэпрэсіўную машыну ў Беларусі і ва Украіне. Ён упэўнены, што ў Беларусі яе можна перамагчы толькі зброяй.

«Толькі ваяваць. Людзі выходзілі на пратэсты таму, што Лукашэнка акупаваў іх краіну. Краіна ў акупацыі. Прайшло чатыры гады з часу пратэстаў. Твая краіна ў акупацыі. Што ты робіш, каб яе вызваліць?

Што робяць сотні беларусаў, якія ваююць ва Украіне, мне зразумела. Што робяць дзясяткі і сотні тысяч беларусаў, якія знаходзяцца ў Еўропе, мне незразумела», — выказвае сваю пазіцыю Кузьміч.

Мужчына тлумачыць, што ў любой нацыі каля 2% насельніцтва складаюць воіны. Але ён задаецца пытаннем, дзе ў Беларусі гэтыя людзі.

«Нас 10-мільённая краіна. Два адсоткі — гэта 200 тысяч людзей. Дзе гэтыя 200 тысяч штыкоў? Чаму яны не прыехалі сюды (ва Украіну — НН), не ўзялі ў рукі зброю, не зрабілі беларускую армію і не вызвалілі сваю краіну?», — задаецца пытаннем «Грот» і дае свой адказ на яго.

«Па-першае, большасць баязліўцаў. Па-другое, большасць не падзяляе думку пра тое, што Расія — наш вораг».

Кузьміч згадвае, што ён прыехаў ваяваць ва Украіну з тым, каб потым змагацца з акупацыяй Беларусі. Але на сённяшні момант вызваленне Беларусі «выглядае амаль немагчымым».

«Хутчэй за ўсё, гэта так і застанецца. Застанецца немагчымым. Па прычыне таго, што беларусы не хочуць ваяваць за сваю краіну. Максімум яны хочуць выйсці з шарыкамі, сцяжкамі, зняўшы абутак, залезці на лаву, пакрычаць «Далоў». Потым яны бачаць пагрозу і разбягаюцца па хатах».

«Грот» адзначае, што разумее, чаму так адбываецца, і прапануе рашэнне:

«Рэпрэсіўная машына Беларусі нашмат мацнейшая [за ўкраінскую]. Рэальна вельмі цяжка супрацьстаяць АМАПу на вуліцы. Тады што трэба рабіць? Трэба шукаць шлях, як ваяваць супраць гэтага ворага. Ён толькі адзін, і [знаходзіцца] ва Украіне.

Украіна дае пляцоўку. Адна справа, калі гэта было ў 2014-м годзе. Тады было цяжка зрабіць нейкае беларускае фарміраванне. З пачаткам поўнамаштабнай вайны 2022-га года прыехалі б 100 тысяч, ім бы выдалі зброю, забеспячэнне, тэхніку, і яны маглі б рабіць што хацелі ў плане сваіх намераў. (…) Яны маглі б з Украіны ісці куды заўгодна. Але яны не паехалі».

Мужчына адзначае, што ён з павагай адносіцца да тысяч людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі ў зняволенні, людзей, якія загінулі ад катаванняў, тых, хто знік без вестак, і тых, хто адседзеў, выйшаў і зразумеў, што пратэсту няма і з'ехаў ва Украіну ваяваць.

«Беларусы — амаль мёртвая нацыя»

У час інтэрв'ю Кузьміч таксама патлумачыў, чаму ён лічыць беларусаў амаль мёртвай нацыяй.

«Тут пытанне не ў часе, а ў колькасці. Беларусаў, я думаю, каля 10 тысяч. Усе астатнія — гэта не беларусы. (…) Гэта мая думка. Хто са мной не пагодзіцца, можа прыехаць да мяне ў Кіеў, і я з ім пагавару. Я яму проста дам у жбан і на гэтым усё скончыцца», — кажа «Грот» і дадае:

«Я не імкнуся быць дыпламатам, выглядаць «добрым хлопцам», каб мяне ўсе любілі, на мяне падпісваліся. Мяне гэта зусім не хвалюе. Я ёсць тым, кім ёсць. Я ўпэўнены, што раблю правільныя рэчы, рухаюся правільна і ніколі нідзе не зварочваў.

Як я сказаў сабе 15 гадоў таму, калі падарвалі метро (насамрэч 13 гадоў таму, 11 красавіка 2011 года — НН), што я буду ўсё рабіць супраць гэтага ворага, так і рухаюся далей, змяняючы метады ў залежнасці ад свайго стану здароўя і гэтак далей. Але як я пачаў, так і рухаюся.

Таму, калі хто са мною не пагодзіцца, я магу ў яго ў адказ спытаць, а хто ён такі, што ён зрабіў такога, каб я ўвогуле яго паважаў і слухаў».

Каментары77

  • Слаба, паспрабуй яшчэ
    07.09.2024
    Нешаноўны пане Грот. Давайце Вы сьпярша здымеце з вачэй мэтадычку ўкраінскіх блогераў пра «лавачкі і тапкі». Дарэчы, мэтадычку, упершыню ўведзеную ні кім іншым як Латынінай і Няўзоравым, так што не спрабуйце рабіць сябе сьвятым на фоне беларусаў. А пасьля адкажыце сабе на пытаньне, ці хацела б Украіна мець у сябе такую колькасьць беларусаў, каб іх хапіла на вызвольнцю армію. Адказ Вы, нешаноўны пане Грот, добра ведаеце і так.
  • Сигизмунд
    07.09.2024
    А ведь и нечего возразить...."Что делают десятки и сотни тысяч белорусов, находящихся в Европе, мне непонятно», — высказывает свою позицию Кузьмич."
    То же что делали предыдущие волны эмиграции после всех восстаний -начиная от Костюшко -слушают Полонез Огинского! По данным различных исследований, число людей составляющих белорусскую диаспору находится между 2.5 и 3.5 миллионами человек.
  • Спадар
    07.09.2024
    СЛАВА УКРАІНЕ! ГЕРОЯМ СЛАВА! рабсія і ябацькастан ...ідуць ўслед рускаму караблю.

Лукашэнка стаў прадзедам21

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам21

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →