Свет11

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны назваў ядзерным шантажом анансаваныя змены ў ядзерную дактрыну Расіі

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак назваў ядзерным шантажом і запалохваннем прапанову Уладзімір Пуціна змяніць падыходы да прымянення ядзерных сіл Расіі.

«Акрамя ядзернага шантажу, у РФ больш няма нічога, ніякіх іншых інструментаў запалохвання свету. Гэтыя інструменты не спрацуюць», — напісаў Ярмак у тэлеграме.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк назваў заявы Пуціна «рэпутацыйным дном».

«Чалавек пачынае трохдзённую «спецыяльную ваенную аперацыю», а сёння рукамі, што калоцяцца, з ліста паперы зачытвае наступнае: глядзіце, калі мы будзем правакаваць канвенцыйнай зброяй гэтую вайну, то мы будзем выкарыстоўваць супраць няядзернай дзяржавы ядзерную зброю. Ну гэта абсалютна рэпутацыйнае дно», — сказаў Падаляк.

Па яго словах, улады Расіі не разумеюць, як спыніць вайну: «Відавочна, што Расійская Федэрацыя не разумее, як спыніць тое, што далей будзе працягвацца ў гэтай вайне».

Уладзімір Пуцін 25 верасня правёў нараду Савета бяспекі Расіі па ядзерным стрымліванні, на якой прапанаваў змяніць падыходы да прымянення ядзерных сіл краіны.

У прыватнасці, ён заявіў, што РФ будзе разглядаць магчымасць прымянення ядзернай зброі ў выпадку нападаў беспілотнікаў, самалётаў і іншых лятальных апаратаў, а таксама што Расія пакідае за сабой права ўжыць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі ў дачыненні да Беларусі.

Каментары1

  • Кітайска-віетнамская вайна
    26.09.2024
    Акабчык дурненьні ўвесь час блытая, якая з кампартыяў за Вольны Сьвет, а якая за Бязвольны

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →