У Чачні расказваюць, як у згарэлым дашчэнту будынку ацалеў партрэт Кадырава
Культ асобы Рамзана Кадырава ў Чачні зайграў новымі адценнямі. Чачэнскія паблікі расказваюць пра пажар у жылым доме, у выніку якога нібыта «ацалеў толькі партрэт Рамзана Кадырава».
Як сцвярджаецца, на відэа дэманструюцца наступствы пажару ў неназваным населеным пункце Чачні. Сярод цалкам згарэлага будынка застаўся зусім некранутым толькі партрэт Рамзана Кадырава.
«Партрэт стаяў як сімвал надзеі і стойкасці», — каментуе мясцовы канал.
Дата здымкі відэа не ўдакладняецца. Першым яго распаўсюдзіў тэлеграм-канал «ЧП Грозны», які, паводле даных чачэнскай апазіцыі, кантралюецца адміністрацыяй рэспублікі.
Каментары