Надвор'е44

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае

Сумны прагноз надвор'я на 10—12 кастрычніка.

У чацвер пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер днём парывісты, месцамі па захадзе моцны парывісты.

Ноччу +6..+12°С, па захадзе Беларусі да +14°С; максімальная днём +15..+21°С, па поўдні паветра прагрэецца да +23°С. 

У пятніцу чакаецца паступленне прахалодных паветраных мас са Скандынавіі. Воблачна, ноччу з праясненнямі. Уначы пераважна па заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Днём месцамі чакаюцца моцныя дажджы, магчымы навальніцы.

Ноччу +9..+15°С, максімальная днём будзе ад +12°С па захадзе да +21°С па паўднёвым усходзе краіны.

У суботу стане яшчэ халадней.

Уначы і раніцай месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу ад +2°С па захадзе да +11°С па ўсходзе краіны, максімальная днём +8..+14°С.

Каментары4

  • %
    09.10.2024
    На вас не дагадзіць, то вам спека летам, то вам холад у кастрычніку
  • Жвір
    09.10.2024
    Яно й не цяплела. Як пахаладала ў мінулую нядзелю, так і завісла. Вар'ят вецер, хуліганы дажджы й +11С°.
    Ацяпленьне яшчэ не ўключаў, бо ў хаце нейкіх 17-18 захоўваецца, пачакаю яшчэ які тыдзень, бо абяцалі ж бабу з асеньнім летам, а тая пэўна забухала. Можа прасьпіцца ды й адорыць яшчэ цёплымі днямі...
  • Грэта Тумбачка
    09.10.2024
    Прыкра вам? Пракуроршы ці самаму Альберту Гору нажалюся на вас, будзеце з адных субскрыбцыяў з данатамі існаваць

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →