Беларус з ЗША прыехаў у Беларусь. Яго затрымалі і судзяць па чатырох палітычных артыкулах
Пра затрыманне Аляксандра Судніковіча стала вядома ў канцы мая.
64-гадовы Аляксандр Судніковіч на відэа сілавікоў казаў, што ён у 2021 годзе пакідаў каментары з ухваленнем дзеянняў Андрэя Зельцэра, які загінуў падчас перастрэлкі супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком, піша «Вясна».
Вядома, што Аляксандр доўгі час жыў у ЗША.
Цяпер Аляксандра абвінавачваюць паводле арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Суд над ім распачнецца 1 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Яўген Хаткевіч.
Каментары
Торговля людьми и захват заложников поставлены на поток.