«Скажыце, Ірына Сцяпанаўна, гэта ж вы мама Колі?» Павук дазваніўся Абельскай
Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў на прамую лінію з Ірынай Абельскай і задаў пытанне, якое цікавіць многіх беларусаў: ці яна мама Колі Лукашэнкі?
Андрэй Павук патэлефанаваў члену Савета Рэспублікі Ірыне Абельскай, каб спытаць, чаму дэмаграфічная сітуацыя такая дрэнная ў Беларусі.
Тая адказала, што гэта занадта сур'ёзнае філасофскае пытанне.
Павук тады прапанаваў задаць пытанне прасцейшае.
— Скажыце, Ірына Сцяпанаўна, гэта ж вы мама Колі… Мікалая Лукашэнкі?
— Мы на гэтыя пытанні з вамі не размаўляем. Задавайце пытанні па дэмаграфічнай сітуацыі, — перапыніла яго Абельская.
— Не, ну вы разумееце, што кіраўнік дзяржавы нам падае прыклад сямейных адносін, і мы ўсё ж такі не ведаем, як ставіцца… Гэта нашы традыцыйныя каштоўнасці. (…)
— У вас ёсць яшчэ нейкія пытанні?
— Я наогул не супраць такіх адносін… — паспрабаваў падбадзёрыць Абельскую Павук, але тая паклала слухаўку.
Раней расследавальнікі з дапамогай кіберпартызан атрымалі пашпартныя даныя, якія сведчаць, што Ірына Абельская з'яўляецца мамай пазашлюбнага сына Аляксандра Лукашэнкі Мікалая.
Каментары