Канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў, што Украіну не могуць неадкладна запрасіць у NATO.
«Важна разумець, што краіна, якая знаходзіцца ў стане вайны, ні ў якім разе не можа стаць членам NATO», — заявіў Шольц нямецкаму грамадскаму тэлеканалу ZDF, піша Deutsche Welle.
«Усе гэта ведаюць, і ў гэтым пытанні няма рознагалоссяў», —дадаў ён.
Шольц таксама адзначыў, што «звычайна запрашэнне даволі хутка пераўтвараецца ў сяброўства».
На мінулым тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі азнаёміў еўрапейскіх лідараў з «Планам перамогі». Першы пункт гэтага плана — тэрміновае запрашэнне Украіны ў NATO.
Раней выданне Politico пісала, што, апроч Германіі, запрашэнне Украіны ў альянс блакуюць ЗША, Венгрыя, Славакія, Бельгія, Славенія і Іспанія.
Каментары
А можа, памежны канфлікт?
Турцыя ж увоходзіць у склад NATO і пры гэтым можа вайсковымі прыладамі іпашыць па курдах ня толькі ў сваіх межах, але і ў Сірыі.