Свет77

Пяскоў кажа, што тэлефоннай размовы Трампа і Пуціна не было

Інфармацыя аб тэлефоннай размове прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якая з'явілася ў СМІ, не адпавядае рэчаіснасці, заявіў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Не было размовы», — сказаў Пяскоў журналістам у панядзелак, адказваючы на адпаведнае пытанне.

«Гэта найбольш наглядны прыклад якасці той інфармацыі, якая цяпер публікуецца часам нават у досыць паважаных выданнях. Гэта цалкам не адпавядае рэчаіснасці. Гэта чыстая выдумка, гэта проста ілжывая інфармацыя», — падкрэсліў ён.

Раней газета The Washington Post са спасылкай на крыніцы паведаміла, што ў чацвер адбылася тэлефонная размова Пуціна і Трампа. Паводле крыніцаў выдання, яны абмеркавалі, у прыватнасці, вайну ва Украіне.

Каментары7

  • Жвір
    11.11.2024
    Трамп тэлефанаваў не ў той бункер і не таму Пуціну. :)
  • Philip Short
    11.11.2024
    вось так пачынаецца ( і таксама сконьчыцца ) кадэнцыя спадара Трампа
  • Васіль
    11.11.2024
    А я ўсё ж мяркую, што размова была. Трамп, як і абяцаў, па чарзе пазваніў аднаму і другому. І кожнаму нешта сказаў, не зусім прыемнае, запатрабаваўшы нейкіх дзеяньняў. Вядома, што пуцінскія прызнаваць факт размовы пакуль не будуць - бо гэта звузіць ім поле для манеўра. Яны ж будуць імкнуцца паказаць, што ніякіх загадаў ніякага Трампа яны не выконваць не будуць. Што калі эскалацыі і няма - то гэта так сам Пуцін вырашыў, гэта такі план у яго.

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны24

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка16

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?9

Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў7

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»13

У эфіры прапагандыстаў паказалі яшчэ аднаго зняволенага каліноўца — Максіма Ралько5

У Мінску ўзяліся зносіць парк «Дрымлэнд» ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны24

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →