Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны заявіла, што яго воіны ўпершыню ў свеце знішчылі паветраную цэль з дапамогай марскога дрона Magura V5, піша «Украінская праўда».
31 снежня воіны спецпадраздзялення Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны «Group 13» упершыню ў гісторыі знішчылі паветраную цэль з дапамогай ударнага марскога дрона Magura V5, абсталяванага ракетным узбраеннем.
Паводле звестак разведкі, падчас бою ў Чорным моры ў раёне мыса Тарханкут у выніку ўжывання ракет Р — 73 SeeDragon знішчаны расійскі верталёт Мі-8.
Яшчэ адзін такі ж варожы верталёт атрымаў агнявое трапленне, але змог дабрацца да аэрадрома базавання.
У маі 2024 года стала вядома, што на ўкраінскія марскія дроны Magura пачалі ставіць зенітныя ракеты.
Каментары