Прагноз надвор'я для Беларусі на 1—3 студзеня.
1 студзеня чакаецца воблачна, па поўдні з праясненнямі. Пераважна па паўночнай палове — ападкі (дождж, мокры снег). На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Ноччу -2..+ 4°С, максімальная днём 0..+6°С.
2 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Вецер моцны парывісты. Ноччу 0..+4°С, днём + 1..+ 8°С
3 студзеня пачне паступаць арктычная паветраная маса. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах завіруха, на дарогах галалёдзіца. Вецер месцамі моцны парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак -5..+2°С.
Каментары