У горадзе жыве каля 1,7 млн чалавек.
З 1 студзеня 2025 года грамадскі транспарт у Белградзе зрабілі бясплатным.
Раней мэр сербскай сталіцы Аляксандар Шапіч тлумачыў, што так яны хочуць разгрузіць вуліцы і змагацца з заторамі. Колькасць аўтамабіляў у Белградзе за апошняе дзесяцігоддзе вырасла на 250 тысяч.
Квіток на грамадскі транспарт у Белградзе каштаваў каля 0,4 еўра (дзейнічаў 90 хвілін, па ім можна было ехаць з перасадкамі). У горадзе ходзяць аўтобусы, тралейбусы і трамваі. Увесь гарадскі парк транспарту абяцаюць замяніць да 2027 года. А першую ветку метро спадзяюцца запусціць да 2028-га.
Каментары