Надвор'е11

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні

Сіноптык Дзмітрый Рабаў расказаў, ці варта чакаць моцных маразоў і снегападаў на Каляды. 

Паводле Дзмітрыя Рабава, у Беларусі зноў будзе пацяпленне. У прыватнасці, з 6 па 12 студзеня, надвор'е ў краіне будзе часта мяняцца, і студзень пакуль не зможа «паставіць» надвор'е на зімовыя рэйкі. Тэмпература будзе на 1-3 цяплейшая за кліматычную норму. Выпадуць ападкі розных відаў, будзе зноў ветрана, на дарогах — слізка. 

У пачатку тыдня будзе воблачна з праясненнямі, у большасці рэгіёнаў рэспублікі выпадзе снег, месцамі згусціцца туман, на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, парывісты. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад -1 °C да -6 °C, днём у панядзелак слупкі тэрмометраў паднімуцца да +3 ⁰С, у аўторак — да +4 ⁰С.

Сярэдзіна тыдня таксама будзе воблачнай з праясненнямі, пройдуць ападкі. Мінімальная тэмпература ў начны час складзе -1 °C, максімальная днём — +4 °C.

У чацвер і пятніцу надвор'е не зменіцца. Уначы слупкі тэрмометраў апусцяцца да -6°C, днём паднімуцца да +5°C.

У выходныя дні ападкаў не чакаецца. У начны і ранішні час будзе туман. Уначы тэмпература паветра ўпадзе да -6°C, днём у суботу паветра прагрэецца да +6°C, у нядзелю — да +2°C.

Каментары1

  • два градусы жары
    05.01.2025
    дык яно так па ходу да канца месяца будзе.. а нехта пэўна хацеў каб дваццаць шостага быў мароз...

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе9

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па Мазырскім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»48

У Мінску ад удару токам загінуў 16-гадовы падлетак1

«Гэта больш не зона свабоды і праўды». Сяргей Падсасонны пакідае «Белсат»73

Гэта цікава: ці адрозніваецца вада ў кране ад вады ў трубах ацяплення?3

Рэспекты ад дактароў і спецыфіка ў войску. Прынцыпова беларускамоўны юнак расказаў, як ён адслужыў9

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

Стала вядома, колькі бонусных выплат атрымаў у 2024 годзе генеральны дырэктар «Беларуськалія»3

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе9

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Галоўнае
Усе навіны →