Рэжысёрка канцэртаў для Лукашэнкі святкавала Новы год і Раство ў Вялікабрытаніі — шмат ФОТА
Анжаліна Мікульская кіруе прадзюсарскім цэнтрам «Спамаш» і арганізоўвае розныя дзяржаўныя мерапрыемствы і тэлепраекты. А па натхненне ездзіць на Захад.
З 1993 па 2018 год Анжаліна Мікульская працавала на тэлебачанні (апошнія 10 гадоў — на пасадзе Дырэктара дырэкцыі спецыяльных праектаў тэлеканала АНТ). Яна вядомая як аўтарка і прадзюсерка тэлепраектаў «Я спяваю!», «Талент краіны», «Акадэмія талентаў», «Гонар нацыі».
У якасці рэжысёркі Мікульская ставіла канцэрты да Дня Незалежнасці каля стэлы «Мінск — горад-герой», Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне, фестывалю «Музычныя вечары ў Мірскім замку», фінальнага шоу конкурсу прыгажосці «Міс Супернэшэнл 2013», канцэрт пасля выбараў у 2015-м. Таксама Анжаліна рэжысавала музычныя прэміі «Песня года Беларусі». Традыцыйнымі канцэртамі ў Александрыі, дзе Лукашэнка любіць святкаваць Купалле, яна таксама займалася.
Шоу «Героі» на БТ, у якім сярод вядучых была ўнучка Лукашэнкі Дар’я, — гэта таксама вынік працы Анжаліны, бо яна была сааўтаркай і рэжысёркай-пастаноўшчыцай тэлепраекта.
Разам з сям’ёй Мікульская сустракала Новы год у Велікабрытаніі.
Пачалася вандроўка з Лондана, дзе Анжаліна пайшла ў тэатр «Дамініён» глядзець мюзікл «Д'ябал носіць Прада» (прэм’ера адбылася летась у кастрычніку), арыгінальную партытуру да якога напісаў Элтан Джон.
Мікульская была ў захапленні ад мюзікла і напісала, што гэта неверагодная пастаноўка: «Якія шыкоўныя рэжысёрскія рашэнні ў спектаклі! Вучуся і вучуся!»
Пры гэтым рэжысёрка здзіўлялася правілам у англійскім тэатры: здымаць мюзікл нельга, а быць у зале ў паліто, з ежай і напоямі можна. Але забарона на здымкі яе не спыняла — Анжаліна зрабіла шмат відэа для сторыс у інстаграме.
Наступным пунктам вандроўкі стала Шатландыя — сям’я паляцела ў Эдынбург, каб сустрэць там Новы год і паўдзельнічаць у факельным шэсці.
— Гэта адна з нямногіх краін, дзе ярка і з традыцыямі святкуецца менавіта Новы год (астатнія больш увагі надаюць Раству). Тут ёсць знакамітая на ўвесь свет вечарынка Хогманай — шатландскае свята, праводзіны адыходзячага года. Гуляюць некалькі дзён. Захапляльная феерыя факельнай працэсіі кожны год збірае ля Эдынбургскага замка больш за сто тысяч людзей з усяго свету.
Здзіўляла Анжаліну на чужыне тое, што, нягледзячы на халодны клімат, шатландцы ў мінусавую тэмпературу спакойна могуць быць на вуліцы з голымі нагамі (нават дзеці). А яшчэ шакаваў дзіўны дэсерт — смажаны ў фрыцюры шакаладны батончык «Марс». Такое кулінарнае вынаходства рэжысёрцы спадабалася.
Пасля Эдынбурга сям’я зноў вярнулася ў Лондан, каб наведаць спектакль «Гензель і Грэтэль» у Каралеўскай оперы «Ковент-Гардэн».
Наступны пункт праграмы — Ліверпуль. Там былі дом-музей сэра Пола Маккартні, музей «Бітлз», а таксама шпацыр да дамоў Джона Ленана і Рынга Стара.
Святкавала Раство сям'я ў шыкоўным рэстаране Ліверпуля.
Толькі ўчора Анжаліна вярнулася да працы ў Беларусі. Цікава, ці пабачым мы ў будучым недзе ў Александрыі мюзікл «Д'ябал носіць Элему».
«Ну кайф жа!» Каментатарка «Беларусь 5» Дарына Запольская адпачывае ў Францыі ФОТА
«Берлін узяты». Закаханыя журналісты БТ адпачываюць у Германіі ФОТЫ
Дзе сёлета адпачываюць Тур, Мірончык-Іванова, вядучая ГУБАЗіКа ды іншыя лукашысты і якія гатэлі яны выбіраюць?
Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ
Каментары
Ну и вопрос конечно насущный: как такие люди получают британские визы?