Свет22

Пажары ў Лос-Анджэлесе пачынаюць сціхаць, у пацярпелых раёнах баяцца марадзёраў

Агонь знішчыў цэлыя жылыя кварталы Лос-Анджэлеса, у тым ліку дамы некаторых галівудскіх кіназорак. Каля 180 тысяч чалавек эвакуявана, загінулі прынамсі 11 чалавек.

Фота: Ethan Swope / AP

Супрацоўнікі амерыканскіх аварыйных службаў чацвёрты дзень запар спрабуюць патушыць разбуральныя пажары, што ўзніклі ў Лос-Анджэлесе. У пятніцу моцныя вятры, якія спрыялі хуткаму распаўсюджванню агню, пачалі сціхаць, што дало магчымасць пажарным узяць пад кантроль асобныя ачагі ўзгарання. У некаторых пацярпелых раёнах абвешчана каменданцкая гадзіна, каб не дапусціць марадзёрства, піша Бі-бі-сі.

Агонь знішчыў цэлыя жылыя кварталы Лос-Анджэлеса, у тым ліку дамы некаторых галівудскіх кіназорак. Каля 180 тысяч чалавек эвакуявана, загінулі прынамсі 11 чалавек.

На пятніцу ў Лос-Анджэлесе ўсё яшчэ бушавалі як мінімум тры магутныя пажары.

Самы буйны з іх, у раёне Пасіфік-Палісейдс (дзе знаходзяцца дамы многіх знакамітасцяў), узяты пад кантроль толькі на 8%, пры агульнай плошчы каля 82,5 км². Іншы пажар, «Ітан», ахапіў каля 65 км², і пажарным удалося патушыць яго толькі на 3%. Трэці пажар, «Кенэт», пачаўся ў чацвер днём на поўнач ад Палісейдс, яго плошча складае каля 4 км², і ён узяты пад кантроль на 35%.

Два іншыя пажары — «Херст» і «Лідзія» — амаль цалкам патушаны. У чацвер пажарным удалося спыніць распаўсюд агню ў пагорках над знакамітым Галівудскім бульварам, дзе размешчана «Алея славы» шоу-бізнэсу.

У пятніцу вецер, які раздзьмуваў агонь, крыху суціх. Паводле даных амерыканскай метэаслужбы, у выходныя яго хуткасць складзе каля 30 км/г, з асобнымі парывамі ад 56 да 80 км/г. Для параўнання, два дні таму хуткасць вятра дасягала амаль 130 км/г.

Каменданцкая гадзіна і марадзёрства

Увечары ў пятніцу мясцовыя ўлады абвясцілі каменданцкі час з 18:00 да 06:00 у раёнах Пасіфік-Палісейдс і Ітан, жыхары якіх пакінулі свае дамы з-за пажараў. Гэта звязана з асцярогамі, што пустыя дамы, у тым ліку асабнякі коштам шмат мільёнаў даляраў, могуць быць абрабаваны.

«Ёсць відавочныя прыкметы, што адбываецца марадзёрства. Ёсць відавочныя прыкметы, што некаторыя людзі накіроўваюцца ў раёны, дзе жывуць пацярпелыя ад бедства, і займаюцца марадзёрствам», — заявіў Байдэн.

Для прадухілення рабаванняў у раёны Палісейдс і Ітан накіравалі 210 супрацоўнікаў паліцыі.

У ліку тых, чые дамы знішчаны агнём, аказалася і жыхарка раёна Палісейдс, журналістка Люсі Шэрыф, якая займаецца пытаннямі клімату. Яна апісвае, як спачатку ўбачыла пажары на пагорках над яе раёнам, а потым агонь хутка пачаў спускацца.

«Я адчула, як хутка змяняўся вецер, ён раздзьмуваў гарачы попел і дым па ўсім паселішчы. Я бачыла, як распаўсюджваўся агонь, ён нібы скакаў з аднаго месца ў другое, а неўзабаве пачаў атачаць Палісейдс», — піша журналістка.

«Карціна была проста апакаліптычная: ярка чырвонае сонца афарбоўвала ўсё аранжавым ззяннем, а з неба, як снег, падаў попел», — працягвае Шэрыф.

Журналістка вырашыла эвакуявацца, калі стала зразумела, што яе дом хутка можа загарэцца. А пасля вяртання яна ўбачыла, што на месцы яе кватэры — і яшчэ каля 20 суседніх — засталася толькі груда дымячых абломкаў. Па словах журналісткі, пажар знішчыў каля 90% яе раёна.

Асноўныя лічбы пажараў у Каліфорніі:

  • Каля 180 тыс. чалавек эвакуявана;
  • Загінула прынамсі 11 чалавек;
  • Знішчана каля 10 тыс. будынкаў;
  • Хуткасць ветру падчас пажараў дасягала амаль 130 км/г;
  • Паводле даных метэасэрвісу AccuWeather, пажары нанеслі шкоду на $135-150 млрд.

Каментары2

  • Глядач
    11.01.2025
    НН, у вас тытульнае фота да артыкула размешчана дагары нагамі.

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад2

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыйшоў новы кітайскі брэнд аўто з цэнамі ад 22 тысяч даляраў1

На трасе Мінск — Гомель згарэў бензавоз

Чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Новая версія гібелі міліцыянтаў у Віцебску9

Лукашэнка: Беларусы не плацяць за ваду столькі, колькі яна каштуе6

Штат беларускіх кампаній у Літве зменшыўся на 10% за год. Хутчэй за ўсё скарачаюцца шэрагі ў EPAM2

Мінчук сарваў перадвыбарчы плакат — яго хутка знайшлі і затрымалі

«Нельга імгненна спыніць такую машыну». Дзяўчынка пабегла перад гружанай фурай ВІДЭА6

Доктарку з Мінска будуць судзіць за стварэнне тэлеграм-канала «ШапитоДичь». Ёй пагражае вялікі тэрмін

«Як кажа мая бабуля, цябе забяспечваюць два мужыкі — былы і Лукашэнка». Шматдзетная маці звярнулася да ўладаў у тыктоку26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад2

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Галоўнае
Усе навіны →