У гандлёвым цэнтры «Сілуэт» у Мінску на вуліцы Веры Харужай, 1А зафіксавана задымленне, паведамляе МНС.
На месца здарэння выехалі пажарнікі.
Неўзабаве паведамілі, што ўзгаранне ліквідавалі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, гарэлі маёмасць і абсталяванне на плошчы 20 кв.м. у памяшканні вентыляцыйнай камеры паркінга.
Былі эвакуяваныя больш за 600 чалавек. Пацярпелых няма.
Каментары