Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту
У судзе Кастрычніцкага раёна 16 студзеня пачалі разглядаць крымінальную справу супраць Дзмітрыя і Лізаветы Жарнасекаў паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс вядзе суддзя Іна Сівец, піша «Вясна».
З дапамогай ініцыятывы «Белпол», праваабаронцы даведаліся, што 51-гадовы Дзмітрый у 90-х гадах служыў у АМАПе на пасадзе кіроўцы ў званні малодшага лейтэнанта. Але звольніўся ў 1997 годзе па ўласным жаданні. Апошнім часам Дзмітрый працаваў кіроўцам у прыватнай фірме.
У лістападзе 2020 годзе мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.
Пра дачку Дзмітрыя, 26-гадовую Лізавету, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Мінску.
Каментары