Свет11

Каманда Трампа разглядае варыянты як змякчэння, так і ўзмацнення санкцый адносна Расіі

Паводле звестак выдання Bloomberg, цяпер у камандзе абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа разглядаюць два падыходы, пры дапамозе якіх можна прымусіць Расію да заканчэння баявых дзеянняў ва Украіне.

Дональд Трамп. Фота: Tasos Katopodis/Getty Images

Як даведаўся Bloomberg, у выпадку, калі адміністрацыя Трампа палічыць, што вайна ва Украіне блізкая да завяршэння, ЗША будуць гатовыя пайсці на саступкі ў адносінах да расійскага нафтавага сектара. У прыватнасці, чыноўнікі разглядаюць магчымасць працягвання ліцэнзій вытворцаў або павышэння цэнавай столі на расійскую нафту.

У адваротным выпадку каманда Трампа збіраецца ўзмацніць санкцыйны ціск. Паводле крыніц Bloomberg, гаворка можа ісці пра санкцыі супраць еўрапейскіх грузаадпраўшчыкаў і пакупнікоў нафты з Азіі — кампаній з Кітая і Індыі. Пакуль што стратэгія санкцыйнага ціску знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі.

Да якога з двух падыходаў схіляецца сам Трамп — невядома.

Падыход, які ўрэшце абярэ Трамп, будзе мець вырашальнае значэнне для сусветнага рынку нафты. Ф'ючэрсы нафты маркі Brent ужо падаражэлі амаль на 5 даляраў за барэль з моманту абвяшчэння пра новыя санкцыі. Некаторыя аналітыкі чакаюць далейшага росту, што прывядзе да павышэння кошту паліва ва ўсім свеце.

«Ранні барометр таго, як каманда Трампа спраўляецца з санкцыямі супраць Расіі, з'явіцца ў сярэдзіне сакавіка, калі скончыцца тэрмін дзеяння генеральнай ліцэнзіі, якая дазваляе згортванне закупак расійскіх энэрганосьбітаў. Калі Міністэрства фінансаў дапусціць заканчэнне тэрміну дзеяння выключэння па некаторых транзакцыях, гэта можа ўзмацніць ціск на Крэмль», — гаворыцца ў публікацыі.

10 студзеня адміністрацыя цяперашняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўвяла самыя строгія з пачатку вайны санкцыі супраць расійскага нафтавага сектара. Пад абмежаванні трапілі «Газпрам нафта», «Сургутнафтагаз», звыш 180 суднаў «ценявога флоту» і іншыя кампаніі.

Каментары1

  • Чубаты балабол
    16.01.2025
    Гэта чарговы раз сведчыць, што ў Трампа словы разыходзяцца з рэчаіснасцю і што насамрэч у яго няма ніякага сапраўднага плана па завяршэнні вайны.

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн у развітальным звароце да нацыі папярэдзіў аб магчымым захопе ўлады алігархіяй, якая пагражае дэмакратыі14

Гродзенцу далі паўтара года хіміі за ўхіленне ад войска: быў у вышуку, але вярнуўся з-за мяжы3

Выйшаў ролік з Цілем Швайгерам, дзеля якога мучылі цэнтры беларускіх гарадоў9

Вальфовіч заявіў, што экстрэмісты плануюць захапіць прыгранічныя раёны Беларусі18

У Мінску танна прадаюць кватэру ў драўляным доме1

У Мінску разбіраюць цягнік над «Гарызонтам» — адзін з самых знакавых арт-аб'ектаў горада6

Нехта зарабіў тысячы рублёў, а кагосьці аблілі вадой: беларусы паказваюць, як калядавалі7

Як будзе выглядаць «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТЫ3

Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу ў чацвер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Галоўнае
Усе навіны →