Ежа44

«Слодыч» прыдумаў сваё заданне для «Гульні ў кальмара». Высветлілася, што шмат беларусаў даўно так гуляюць

У першым сезоне шалёна папулярнага серыяла «Гульня ў кальмара» было заданне — з дапамогай іголкі выдрапаць фігуркі з цукровых сот. Кандытарская фабрыка «Слодыч» прапанавала свой варыянт.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Жартаўлівы ролік пад назвай «Беларуская версія «Гульні ў кальмара» з'явіўся ў тыктоку прадпрыемства. У відэа дзяўчына старанна і акуратна выломвае фігурку лімона з печыва. «Прызнайцеся, кожны еў печыва з малюнкамі менавіта так», — напісаў невядомы аўтар у подпісу да роліка.

@spartak.by Признавайтесь, каждый кушал печенье с рисунками именно так #игравкальмара #squidgame #кино #юмор #гомель #рек ♬ оригинальный звук - Кондитерская фабрика «Спартак»

Карыстальнікам тыктока ідэя спадабалася. Відэа набрала каля 540 тысяч праглядаў і 25 тысяч лайкаў. Высветлілася, што сапраўды шмат хто з беларусаў есці печыва такім чынам. Нехта выкарыстоўвае для гэтай справы аловак, нехта зубачыстку, а нехта ламае ці грызе.

Эксперты адразу адзначылі, што найбольш складаныя фігуры — шахматы, чайнік з кубачкам, валошка. А карову дык увогуле ніхто не змог перамагчы.

«Атрымліваецца, мы адкрылі «Гульню ў кальмара» раней за ўсіх», — напісала адна з каментатарак.

Жартавалі каментатары і наконт пакарання за пройгрыш у беларускай версіі «Гульні ў кальмара». У паўднёвакарэйскім серыяле расстрэльвалі тых, хто выпадкова зламаў сваю фігурку. Добрыя ж суайчыннікі пішуць: «Зламаеш — прымусяць бульбу чысціць».

Каментары4

  • Лайк
    16.01.2025
    У дзяцінстве рабіў гэтак жа
  • Ёсць ідэя
    16.01.2025
    Патрабую "Гульню ў таракана" з удзелам беларускіх чыноўнікаў!
  • 001
    16.01.2025
    "Игра в кольмара" это не про печеньки, а про современный социум и там отдельный эпизод про непрсредственно игру в кальмара (это не печеньки).

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн у развітальным звароце да нацыі папярэдзіў аб магчымым захопе ўлады алігархіяй, якая пагражае дэмакратыі14

Гродзенцу далі паўтара года хіміі за ўхіленне ад войска: быў у вышуку, але вярнуўся з-за мяжы3

Выйшаў ролік з Цілем Швайгерам, дзеля якога мучылі цэнтры беларускіх гарадоў9

Вальфовіч заявіў, што экстрэмісты плануюць захапіць прыгранічныя раёны Беларусі18

У Мінску танна прадаюць кватэру ў драўляным доме1

У Мінску разбіраюць цягнік над «Гарызонтам» — адзін з самых знакавых арт-аб'ектаў горада6

Нехта зарабіў тысячы рублёў, а кагосьці аблілі вадой: беларусы паказваюць, як калядавалі7

Як будзе выглядаць «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТЫ3

Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу ў чацвер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Галоўнае
Усе навіны →