У адной з вёсак Аршанскага раёна у хаце, гаспадыні якой некалькі дзён не было дома, знайшлі цела невядомага чалавека, паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Сусед жанчыны раніцай праходзіў міма яе хаты па вуліцы і ўбачыў адчыненыя дзверы на веранду. Зайшоўшы ж туды, ён пабачыў на падлозе цела невядомага чалавека.
Бачных прыкмет гвалтоўнай смерці ў нябожчыка не выявілі, ніякіх дакументаў пры ім не было.
Для высвятлення асобы ў памерлага ўзялі адбіткі пальцаў рук і далоняў. Пасля аналізу адбіткаў устаноўлена іх поўнае супадзенне з 60-гадовым жыхаром Магілёва.
Дакладную прычыну смерці мае высветліць судова-медыцынская экспертыза.
Каментары