Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»55

Саакашвілі адпрацаваў у зомбаскрыні

Грузінскі лідэр адплаціў за непрызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі сумнеўнай валютай.

Запускаючы ў прайм-тайм Саакашвілі, тут апрыёры давалі анучай па твары маскоўскаму дуумвірату. Што і паказала прэвентыўная рэакцыя вуснамі Грызлова.

Хто б мог падумаць, што дыстанцыяванне Беларусі ад Расіі будзе адбывацца ў такіх экзатычных формах — у прыватнасці з каўказскім акцэнтам?

Увогуле ж,

інтэрв’ю з Саакашвілі на БТ пакінула дваістае ўражанне. З аднаго боку, ён выкрываў імперскія замашкі Расіі, з іншага — выступіў у ролі адбельвальніка для тутэйшага начальства. Найперш гэта тычыцца адвакацкіх пасажаў на тэму зніклых.

Такім чынам грузінскі лідэр, што ўвесь час спрабуе зноў начысціць да бляску свой падпсаваны імідж дэмакрата, дадаў аргументаў тым, хто упэўнены: палітыка — апрыёры брудная рэч. Цяпер на сумленні Саакашвілі — рытарычнае пытанне: ці абавязкова было менавіта такім чынам аплочваць непрызнанне Мінскам мяцежных грузінскіх правінцый?

Зрэшты, і Realpolitik старой Еўропы далёка не стэрыльная. У свой час Лукашэнка прадаў Еўразвязу менавіта гэтае непрызнанне Абхазіі з Паўднёвай Асеціяй — і Брусель згадзіўся на падмену дэмакратыі геапалітыкай.

Аднак варта глядзець глыбей. Сёння

вызначальная для Беларусі ломка пачынаецца менавіта ў геапалітычнай (і часткова ў эканамічнай) плашчыні.

Найхутчэй што Лукашэнка свядома, рацыянальна кідае выклік Маскве паказальным братаннем з нялюбымі ёй лідэрамі — раней з Юшчанкам, цяпер — з Саакашвілі.

Трэба неяк выкарасквацца з маскоўскай пасткі, і чым болей ятрыцца Крэмль, тым болей апраўданым стане выглядаць дыстанцыяванне: паглядзіце, маўляў, на гэты вялікадзяржаўны шал, хіба з такімі кашу зварыш?!

Цяпер пастка матэрыялізуецца найперш у выглядзе Мытнага звязу. Сёння на Гомельшчыне

Лукашэнка пачаў слаць саломку пад развал праекта. Маўляў, у выпадку яго няўдачы «не мы будзем таму прычынай», бо той звяз, як падаецца, патаемна хоча разваліць... сама Расія. Пытанне, аднак, у тым, ці ўдасца «саскочыць» — зараз хватка Масквы як ніколі ўчэпістая.

Каментары5

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →