Меркаванні1515

Лукашэнка дражніць мядзведзя мэтава

Саакашвілі ў прайм-тайм на БТ. Нашто, здавалася б? Піша Андрэй Дынько.

Саакашвілі з’явіўся ў прайм-тайм на БТ. Нашто, здавалася б? Піша Андрэй Дынько.

Ніякага палітычнага і эканамічнага сэнсу Грузія для Беларусі не мае, як не меў Юшчанка ў момант адстаўкі. А Лукашэнка спецыяльна паехаў да яго і рассыпаўся ў кампліментах. Так і з Грузіяй. Праекты дастаўкі азербайджанскай нафты праз Поці і Адэсу? Яна пацячэ і без катыльёну з Мішыко.

Інтэрв’ю Саакашвілі выглядае як спроба справакаваць Маскву наламаць новых дроваў.
Лукашэнка нібы наўмысна акцэнтаваў у свой час сваю прыязь да Юшчанкі і цяпер — да Саакашвілі, смяротных ворагаў Масквы.

Для беларускай грамадскай думкі — гэта лідэры як лідэры. Для Расіі ж гэта персоны нон грата, пераможцы нацыянальных рэвалюцый, якія вывелі краіны з-пад кантролю Масквы. Сам факт кантакту з імі ятрыць, разбурае прапагандысцкія схемы. І Крэмль, пачуўшы пра інтэрв’ю, вуснамі Грызлова адразу агрызнуўся.

Асабістыя сімпатыі? Для такога бітага ваўка як Лукашэнка сантыменты нічога не значаць. Тут ёсць палітычны разлік.

Лукашэнка правакуе Маскву на несяброўскія крокі, каб уласны курс на незалежнасць ад яе глядзеўся «вымушаным выбарам». Правакуе незаўважнымі для ўнутранае аўдыторыі метадамі.
Такім чынам прысыпляе пільнасць беларускага савецкага электарату. Маўляў, не я тармажу інтэграцыю — партнёр подлы, нячэсны.

Хітрую тактыку прыдумаў Лукашэнка, каб прывучыць савецкіх людзей да незалежнасці. Калі яна дае вынік, яна заслугоўвае павагі.

Каментары15

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →