Здароўе2727

Дзесяць прычын, з якіх варта есці масла 

Вось дзесяць прычын, з якіх варта аддаць належнае сметанковаму маслу для здароўя і аптымальнай вагі. 

1. Сметанковае масла з'яўляецца найбольш засваяльнай крыніцай вітаміну А. Апошні падтрымлівае наднырачнікі і шчытападобную залозу.

2. Тлустыя кіслоты сметанковага масла паляпшаюць усмоктванне тлушчараспушчальных вітамінаў А, Е, D, К. З гэтага вынікае, што гародніна становяцца больш карыснай (і смачнай), калі яе есці разам са сметанковым маслам.

3. Ужыванне сметанковага масла не вядзе да залішняй вагі. Хімічная структура складнікаў яго тлустых кіслот такая, што пасля ўсмоктвання яны ідуць толькі на энергазабеспячэння, але не на тлушчавыя адкладанні. Пасля ўжывання масла з'яўляецца пачуццё насычэння. Апошняе памяншае пачуццё голаду і, адпаведна, перашкаджае пераяданню.

4. Сметанковае масла багатае на антыаксіданты. Антыаксіданты надаюць маслу магутныя ахоўныя функцыі ад раку і атэрасклерозу.

5. Непастэрызаванае сметанковае масла змяшчае так званы фактар антытугарухавасці (Wulzen фактар). Апошні валодае лячэбнымі дзеяннем пры артрытах, катаракце і памяншэнні эластычнасці артэрый.

6. Сметанковае масла з'яўляецца добрай крыніцай ёду. Прычым ёд у сметанковым масце змяшчаецца ў форме, якая эфектыўна ўсмоктваецца. Менавіта зніжэнне папулярнасці масла на карысць маргарыну стала важнай перадумовай успышкі эпідэміі валляка (разрастання шчытападобнай залозы) у пачатку мінулага стагоддзя.

7. Сметанковае масла паляпшае здароўе стрававальнага тракта. Яно зніжае частату дыярэі ў дзяцей і запораў у дарослых.

8. Высокае ўтрыманне вітаміну К2 прадухіляе развіццё карыесу і астэапарозу.

9. Тлустыя малекулы сметанковага масла здымаюць хранічнае запаленне і прадухіляюць пранікненне таксінаў праз сценку стрававальнай сістэмы.

10. Сакрэтны інгрэдыент у масле — гэта рэчыва пад назвай бітурат. Яно паніжае ўзровень шкоднага халестэрыну і трыгліцэрыдаў (ліпідаў) і павышае адчувальнасць да інсуліну на рэкордныя 300%. Дзіўна, але са спажыўцамі сметанковага масла радзей здараюцца інфаркты.

Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе

Недахоп вітаміну B12 — скрытая прычына шмат якіх хвароб

Каментары27

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў14

Беларус выдаліў акаўнт у VK, але да яго ўсё адно прыйшлі праз каментары. Як знайшлі?3

Мінскае «Дынама» стала дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе

Беларусы Гданьска хочуць прыбраць партрэт Пратасевіча з плаката каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці3

У Беларусі зменшылася колькасць «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці» — Следчы камітэт3

Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі19

У чатырох дамах Мінска ўвялі каранцін. Што такое?

Генпракуратура абяцае не караць аўтара роліка ў тыктоку, калі «экстрэмісцкі» рэсурс выкарыстае гэта відэа2

Кітайцы вырабілі рэальны самалёт-невідзімку. Гэта можа мець наступствы для балансу сілаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →