Мінская гарадская клінічная інфекцыйная бальніца ўвяла каранцін. Уваход на тэрыторыю бальніцы забаронены, піша Tut.by.
Каранцін ўвялі 28 лютага, з 9 гадзін раніцы. З гэтага моманту наведванне хворых і ўваход на тэрыторыю бальніцы забароненыя.
Акрамя таго, інфекцыйная бальніца часова спыніла планавы кансультатыўны прыём пацыентаў (акрамя пацыентаў дыспансернага аддзялення па ВІЧ і дыспансернага кабінета па гепатыце, якія маюць патрэбу ў выдачы лекавых сродкаў для працягу лячэння).
28 лютага Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра першы пацверджаны выпадак каранавіруса ў Беларусі. Ім аказаўся заражаны студэнт БНТУ з Ірана. У гэты момант ён знаходзіцца ў сталічнай інфекцыйнай бальніцы, акрамя яго, на каранцін змясцілі і студэнтаў, якія пражывалі з ім на здымнай кватэры.
Каментары