Грамадства

Звольнілі Сяргея Клімава, знакамітага дырэктара Нясвіжскага замка, які зрабіў з яго цукерачку

У аднабаковым парадку быў звольнены шматгадовы дырэктар Нясвіжскага замка-музея Сяргей Клімаў. 

Сяргей Клімаў, фота Дар'і Буракінай

Клімаў — выбітная фігура ў сферы. Ён пачаў кіраваць замкам 10 год таму, калі той быў у заняпадзе і не лічыўся абавязковай да наведвання турыстычнай каштоўнасцю. 

Клімаў дамовіўся з нашчадкамі Радзівілаў аб вяртанні пэўных экспанатаў у Беларусь, за кароткі час зрабіў вялізную работу па напаўненні калекцыі замка.

За гэта ў 2016-м Нясвіж адзначылі прэстыжнай культурніцкай прэміяй «Еўропа Ностра». «Супрацоўнікі музея выйшлі далёка за межы сваіх абавязкаў і могуць быць прыведзены як узор усім астатнім работнікам дадзенай сферы ў Еўропе», — казалася ў рашэнні журы.

Сёння, амаль роўна праз 10 год ад пачатку работы, яго цішком звольнілі. Як гэта было, Клімаў расказаў «Нашай Ніве». 

«Па-сабачы, цішком мяне звальнялі, нібыта нешта скраўшы, абы ніхто не даведаўся, — кажа Клімаў. — Пазваніў шараговы супрацоўнік Міністэрства культуры і сказаў, што міністр прапанаваў мне напісаць заяву на звальненне. Але я адмовіўся.

Праз пару гадзін мне паступіў званок пра тое, што я звольнены, заўтра магу прыбыць у міністэрства і азнаёміцца з паперай.

Але ніякіх прычын ніхто не тлумачыць, адныя нейкія намёкі: «Ну вы ж разумееце…» Не, я не разумею! Нават ва ўмовах пандэміі сёлета музей зарабіў 800 тысяч даляраў, прыняў 170 тысяч наведнікаў. Але той, хто аддаваў загад на звальненне, канечне ж, пра гэта ўсё ведаць не мог». 

Клімаў кажа, што не прападзе, але не думае, што ў будучыні будзе мець справы з Міністэрствам культуры. Кажа, што яму ўвесь час паступалі прапановы з замежжа, цяпер ён гатовы будзе іх разгледзець. 

«Не тое, каб гэта для мяне нечакана. Я ўсё ж разумею логіку працэсаў, якія адбываюцца. Усё заканамерна, але ненадоўга. Мяне хіба што здзівіла, што не знайшлося мужнасці сустрэцца і пагаварыць», — рэзюмуе ён. 

Каментары

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі тыктокер, які раздражняў беларусаў, паляцеў з Мінска. Шчаслівы, бо змог паскандаліць у аэрапорце з «Белавія»34

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру7

У 1942 годзе ў Магілёве здарылася буйная тэхнагенная аварыя. Гісторык падрыхтаваў пра яе кнігу1

Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў14

Беларус выдаліў акаўнт у VK, але да яго ўсё адно прыйшлі праз каментары. Як знайшлі?3

Мінскае «Дынама» стала дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе

Беларусы Гданьска хочуць прыбраць партрэт Пратасевіча з плаката каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці3

У Беларусі зменшылася колькасць «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці» — Следчы камітэт3

Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →