Грамадства

Мінздароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзій на дзейнасць медцэнтраў «Ладэ» і «Клініка А1»

Рашэнне аб прыпыненні ліцэнзій двух медцэнтраў было прынятае на пасяджэнні лячэбна-кантрольнай рады Міністэрства аховы здароўя 4 мая. На ім разглядаліся «пытанні парушэнняў выканання заканадаўства аб ахове здароўя, аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце, аб ліцэнзаванні ў гэтых арганізацыях».

Адзін з будынкаў цэнтра «Ладэ» ў Віцебску

У дзейнасці згаданых медцэнтраў камісія Мінздароўя, паводле афіцыйнага паведамлення, выявіла шмат парушэнняў, якія нібыта і сталі прычынай прынятага рашэння.

«Ладэ»:

  • ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці ў месцы, не пазначаным у ліцэнзіі;
  • парушэнні патрабаванняў клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэння;
  • наяўнасць лекавых сродкаў, у якіх выйшаў тэрмін прыдатнасці;
  • парушэнні парадку арганізацыі аказання неадкладнай дапамогі;
  • грубыя парушэнні правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці (выяўлена 89 выпадкаў неабгрунтаванай выдачы і працягнення лісткоў непрацаздольнасці);
  • парушэнні ў арганізацыі правядзення медыцынскай дапамогі дзецям;
  • шматлікія парушэнні заканадаўства ў галіне захавання санітарна-эпідэмічных нормаў.

«Клініка А1»:

  • выкарыстанне медабсталявання без дамовы на яго тэхнічнае абслугоўванне і рамонт;
  • адсутнасць санітарнага пашпарта на лазерную сістэму;
  • шматлікія парушэнні заканадаўства аб санітарна-эпідэмічных нормах;
  • парушэнні пры аказанні пацыентам медпаслуг;
  • няякаснае вядзенне дакументацыі;
  • адсутнасць атрымання згоды пацыентаў на правядзенне ўмяшальніцтваў;
  • парушэнне парадку правядзення медыцынскіх аглядаў у частцы: афармлення дзённікавых запісаў, устанаўлення клініка-функцыянальнага дыягназу;
  • парушэнні клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэння пацыентаў.

Іншыя падрабязнасці гэтай справы пакуль невядомыя.

Нагадаем, што «Ладэ» — самы буйны прыватны медцэнтр у Беларусі. Сёлета яму спаўняецца 30 гадоў.

Як правіла, такія вялікія структуры не пазбаўляюць ліцэнзій без палітычных матываў.

Хто ведае сапраўдныя прычыны спынення дзейнасці «Ладэ» і «Клінікі А1», мае больш інфармацыі пра сітуацыю, працуе ў клініках, пішыце ў наш бяспечны @Nasa_Niva_Bot.

Каментары

Лукашэнка стаў прадзедам6

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам6

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →