Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын распарадзіўся падарыць у гонар свайго дня нараджэння кожнаму дзіцяці ва ўзросце да дзесяці гадоў па кілаграму цукерак. Такім чынам ён працягнуў традыцыю, заведзеную яго папярэднікамі.
Пра гэта паведамляе Agence
Па загадзе Кіма для раздачы падарункаў была задзейнічана авіяцыя, каб кожнае дзіця атрымала падарунак у тэрмін.
У аддаленых вёсках пасылкі ад правадыравыклікалі «выбухі захаплення».
Традыцыю раздачы прысмакаў дзецям у гонар дня нараджэння лідара краіны завёў ў 1980 годзе дзед Кім Чэн Ына Кім Ір Сэн. Пасля яго смерці ў 1994 годзе гэты звычай захаваў яго сын і пераемнік Кім Чэн Ір.
Дзень нараджэння Кім Чэн Ына адзначаецца 8 студзеня. Аднак дакладны год яго нараджэння невядомы. Розныя крыніцы называюць 1982, 1983 і 1984 гады.
Каментары