Спорт3434

Байдачны: «Для мяне вельмі дзіўна даведацца, што ў Беларусі многія заўзеюць супраць расійскай зборнай»

Вядомы спецыяліст Анатоль Байдачны падзяліўся ўражаннямі ад чэмпіянату свету-2014.

«Не разумею, калі пачынаюць разважаць пра скон іспанцаў. З чаго б гэта? Іх клубы не далей як у мінулым месяцы перамаглі і ў Лізе чэмпіёнаў, і ў Лізе Еўропы. Прычым ў галоўным еўракубку сустрэліся два прадстаўнікі «прымеры». І зборная за восем апошніх гадоў выйграла ўсё, што можна. Чаму ж яе пераможнае шэсце павінна заканчвацца? Нам бы такі скон — у Расіі, Беларусі, ды ў любой краіне. Іншая справа, што іспанцы, магчыма, псіхалагічна стаміліся ад перамог. Адгэтуль з'яўляецца нядбайнасць, прыкметная ў матчы з галандцамі. Занадта лёгка ім раней усё ўдавалася. Думалі, і далей усё пойдзе па старой звычцы. Але нам-та якая справа да гэтага? Трэба звяртаць увагу на нас саміх — у сэнсе на Расію. Кажу «нас», таму што я расеец.

І для мяне вельмі дзіўна даведацца, што ў Беларусі многія заўзеюць супраць расійскай зборнай. Ніколі з падобным стаўленнем не сутыкаўся. Як гэта наогул магчыма?.. Каманда Фабіа Капэла ў стартавай сустрэчы нічога не дала зрабіць паўднёвакарэйцам. Аднак ляп Акінфеева прывёў да прапушчанага голу. Ды і ў цэлым выступ расейцаў мне не спадабаўся. Наўрад ці нехта застаўся задаволены. Не было стваральнай гульні, каманда паўстала напружанай, закамплексаванай…» — сказаў Байдачны.

Каментары34

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы43

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →