На правах рэкламы77

Падарожжа ў Свіслацкае княства і Жыліцкі Версаль ФОТА

Запрашаем у аўтобусную вандроўку па невядомай Гомельшчыне — 2 мая (субота).

У цэнтры нашай увагі будуць: сталіца Свіслацкага княства, сядзіба Козел-Паклеўскіх ў Чырвоным Беразе, Замкавая гара і пяцівежавая ратуша ў Чачэрску, «Жыліцкі Версаль»…

Свіслач – адно з самых старажытных паселішчаў на беларускай зямлі.

На маляўнічым узбярэжжы, у месцы зліцця рэк Свіслачы і Бярэзіны, знаходзіцца Замчышча, дзе ў часы Полацкага княства і ВКЛ стаяў драўляны замак. Тут быў цэнтр удзельнага Свіслацкага княства, якое згадваецца і ў старажытнарускіх летапісах, і ў хроніках літоўскіх часоў. У XVIII—XIX стагоддзях тут узвялі гаспадарчыя пабудовы, ад якіх да нашых дзён засталіся каменныя руіны.

Свіслач, Замчышча.

Пасля мы заедзем у неагатычны палац Козел-Паклеўскіх

у вёсцы Чырвоны Бераг быў пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя.

Чырвоны Бераг, палац Козел-Паклеўскіх.

Архітэктура палаца вызначаецца мансардавымі стрэхамі, эркерамі, кампазіцыяй містычных жывёл, а таксама раскошнымі заламі, якія маюць свой непаўторны стыль.

Элементы дэкору.
Чырвоны Бераг, брама.

Горад Чачэрск вядомы з канца ІХ стагоддзя.

Тут, на Замкавай Гары, некалі ўзвышалася магутная абарончая крэпасць. Цікава, што яна мела трохкутную форму. Сёння на яе руінах размясціўся парк. З вышыні Замкавай Гары адкрываецца цудоўны краявід.

Ратуша ў Чачэрску.

У цэнтры Чачэрска цікава будзе зірнуць на ратушу, збудаваную ў канцы XVIII стагоддзя, — помнік класіцызму з элементамі готыкі.

Архітэктурная разынка чачэрскай ратушы — 5 драўляных вежаў.

Таксама ў Чачэрску мы пабачым пабудаваную ў выглядзе ратонды Спаса-Праабражэнскую царкву (1783 г.) — помнік класіцызму рэспубліканскага значэння.

Незвычайная — у форме ратонды — праваслаўная царква ў Чачэрску.

Паблізу захаваўся і маёнтак Чарнышова-Круглікава, пабудаваны ў пачатку ХІХ стагоддзя.

У вёсцы Дварэц мы агледзім Траецкую царкву сярэдзіны ХІХ стагоддзя – помнік драўлянага дойлідства.

Такіх цэркваў, як Дварэцкая, засталося няшмат.

І, нарэшце, прагуляемся па «Жыліцкім Версалі»

— палацы Булгакаў у вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна. Яго будавалі дваццаць гадоў і сядзіба ўражвала сучаснікаў. Плошча палаца складала 4000 метраў, на яго вежу з купалам вяла вінтавая лесвіца, кожная зала была аздобленая ў адметным стылі. Вакол палаца быў парк на 18 гектараў, а разам з каскадам азёраў маёнтак займаў амаль сто гектараў. Цяпер ён вяртаецца ў першасны выгляд.

«Жыліцкі Версаль».

Пагадзіўшыся праехацца з намі ў суботу 2 мая вы не пашкадуеце.

Білет каштуе 330 000 рублёў. У цану ўключана:

экскурсійная вандроўка па маршруце на камфартабельным аўтобусе;

уваходныя квіткі ў музеі і сядзібы;

фатаграфаванне па жаданні: індывідуальныя і групавыя здымкі на памяць.

Ад’езд з Мінску а 8 гадзіне раніцы, вяртанне а 21-й.

Тэлефануйце: (029) 690 03 76

ІП Бурневіч В.У. УНП: 192444073

Каментары7

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»28

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве адкрылі падземны пераход, які больш нагадвае міні-музей Пушкіна11

У Гомелі аўтамабіль пратараніў будынак

У твітары абмяркоўваюць, як саскуфіўся Коля Лукашэнка41

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй5

«Алкаголь будуць піць нешматлікія дэгенераты, дый тое ўпотай». Што пісалі пра 2025 год сто гадоў таму?7

У Рэчыцкім філіяле «Беларуснафты» новая хваля рэпрэсій2

Памерла самая пажылая жыхарка Зямлі — 116-гадовая японка Таміка Ітаока

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх32

Навукоўцы зразумелі прычыну ўсплёску анкалогіі ў маладых 14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»28

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Галоўнае
Усе навіны →