Час пераможцаў: стылёвы гадзіннік у падарунак каханай да гадавіны Грунвальдскай бітвы
Кампанія ХВIЛIНА выпусціла далікатную і надзейную жаночую серыю гадзіннікаў з выявай Вершнiка ў гонар Грунвальдскай перамогі.
Гісторыя «Пагоні» — славутая і старажытная.
Яна на харугвах — сімвал моцы і доблесці ліцвінаў — лунала над ваярамі падчас адной з вырашальных бітваў за незалежнасць.
15 ліпеня беларусы, нашчадкі ліцвінаў, адзначаюць 605-ю гадавіну перамогі, што змацавала саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польскай Кароны і кардынальна змяніла баланс сілаў ва Усходняй Еўропе. Перамогі ў Грунвальдскай бітве.
Нагода да вайны
У 1409 Жамойць паўстала супраць Тэўтонскага ордэна, а вялікі князь літоўскі Вітаўт падтрымаў паўстанцаў.
Гэта паўстанне і жаданне Вітаўта вярнуць жамойтаў у склад ВКЛ дало даўно чаканую падставу да пачатку вайны супраць Ордэна. Тэўтонцы прэтэндавалі і на частку польскіх земляў. З палякамі тэрытарыяльныя канфлікты здараліся рэгулярна. Чаго не чакалі тэўтонцы, дык гэта аб'яднання ВКЛ і Польскага Каралеўства на чале з каралём Ягайлам у вайне.
Пасля непрацяглых баявых дзеянняў было ўкладзена перамір'е — да 12 чэрвеня 1410 года. І праціўнікі пачалі грунтоўна рыхтавацца да вырашальнай бітвы. Нягледзячы на ўсе намаганні Тэўтонскага ордэна разарваць саюз Польшчы і ВКЛ, Вітаўт і Ягайла змаглі дамовіцца і ўзгадніць план сумесных дзеянняў у вайне з крыжакамі.
У канцы мая 1410 года ў Гродне пачалі збірацца харугвы з усяго Вялікага Княства — з тэрыторый цяперашніх Беларусі, Літвы, паўночнай Украіны, Смаленшчыны.
Далучылася татарская конніца. Колькі чалавек было ў войсках праціўнікаў і саюзнікаў, дакладна не вядома — розныя гісторыкі называюць розныя лічбы. Па адных звестках, ВКЛ і Польшча выставілі ад 20 да 40 тысячы вояў, Тэўтонскі ордэн сабраў пад свае сцягі прыкладна столькі ж байцоў з усёй Еўропы.
Гісторыкі пішуць, што ў Грунвальдскай бітве ўдзельнічала каля 40 харугваў Вялікага Княства Літоўскага. З іх 30 (або 35) прыйшлі пад сцягам «Пагоня»,
астатнія — пад «Калюмнамі». Польскі гісторык Ян Длугаш праз сорак гадоў пасля бітвы называе 48 літоўскіх харугваў і 50 польскіх. Акрамя таго, са сваімі татарамі прыйшоў сын хана Тахтамыша, які спадзяваўся з дапамогай Вітаўта вярнуць сабе ўладанні бацькі — Залатую Арду.
Хрыбет ордэну зламалі за некалькі гадзін
15 ліпеня 1410 года войска Тэўтонскага ордэна сустрэлася з аб'яднанымі сіламі ВКЛ і Польшчы на полі каля вёсак Грунвальд, Людвігсдорф і Таненберг.
Бітва пачалася ў другой палове дня і доўжылася да самага вечара. На грунвальдскім полі загінулі ўсе тэўтонскія военачальнікі на чале з вялікім магістрам Ордэна Юнгінгенам.
У захопленым тэўтонскім абозе саюзнікі знайшлі нарыхтаваныя кайданы і вяроўкі — вязаць палонных. І шмат бочак з віном — святкаваць перамогу.
Каб пазбегнуць п'янства, Ягайла загадаў разбіць бочкі. Віно заліло лугі, змяшаўшыся з крывёю.
Грунвальдская бітва кардынальна змяніла баланс сіл у Еўропе і адзначыла ўзыход саюза ВКЛ і Польшчы да ўзроўню дамінуючай вайскова-палітычнай сілы ў рэгіёне.
Вітаўт стаў самым магутным кіраўніком ва Усходняй Еўропе. Вершнік «Пагоні» — самым вядомым сімвалам моцы і доблесці ліцвінаў.
Да гадавіны перамогі ў Грунвальдскай бітве беларуская кампанія ХВIЛIНА ў дадатак да мужчынскага варыянту гадзіннікаў выпусціла новую — далікатную і надзейную — жаночую серыю гадзіннікаў з выявай Вершнiка.
Серыя для сапраўдных, стылёвых і сур'ёзных дзяўчат названая так жа, як і мужчынская серыя «Вершнiк 1588. Гадзіннік Пераможцаў».
Набыць гадзіннік для сябе і ў падарунак блізкаму чалавеку можна на сайце кампаніі або па тэлефоне +375 29333 0484.
ІП Гараўскі А.В. УНП 192384631
Каментары