Як выглядала беларускае тэлебачанне ў 1990-я і пачатку 2000-х — шмат гістарычнага ВІДЭА
1990-я былі цікавым часам, калі ў краіне адбываліся значныя і істотныя змены ва ўсіх сферах: у культуры, палітыцы і грамадскім жыцці. Менавіта тэлебачанне служыла люстэркам гэтых змен. І для маладога пакалення і нашчадкаў менавіта медыяархівы з’яўляюцца важнай крыніцай інфармацыі пра тыя часы. Беларускія студэнты Ігар Пярэпіч і Міхаіл Кулак вырашылі стварыць аматарскі тэлевізійны архіў «Старое Белорусское Телевидение и Радио», які ў сістэматызаванай форме захоўвае старыя эфіры Беларускага тэлебачання і дазваляе людзям, якія жылі ў 1990-я, панастальгіраваць, а маладым людзям даведацца пра гісторыю нашай краіны. Гісторыю, калі Беларускае тэлебачанне вяшчала яшчэ пераважна па-беларуску, дзе яшчэ не было «чорных спісаў» музыкаў, а ў выпусках навін паказвалі звароты апазіцыйных дэпутатаў парламента.
НН: Як у Вас з’явілася ідэя стварэння такой суполкі?
Ігар Пярэпіч: Мы былі ўдзельнікамі падобных расійскіх суполак, якія аб’ядноўвалі аматараў «старога» тэлебачання. У адной з іх з’явіўся невялікі фрагмент ад Міхаіла Кулака, які змяшчаў кавалак эфіру Беларускага тэлебачання. Гэта зацікавіла іншых удзельнікаў суполкі. Тады я стаў скідваць у каментары іншыя кавалкі эфіра, якія знайшоў на Ютубе. Так у мяне з’явілася ідэя стварыць такую суполку для беларускага ТБ. Потым да яе далучыўся Міхаіл, які стаў адміністратарам.
НН: Дзе вы шукаеце матэрыялы?
Ігар Пярэпіч: Першапачаткова мы знаходзілі ўсе разрозненыя запісы на Ютубе і змяшчалі іх у суполцы. Але потым сталі самастойна шукаць відэакасеты, і зараз Міхаіл можа іх алічбоўваць. Яшчэ адзін са спосабаў — вэб-архівы, калі са старых сайтаў можна «выцягнуць» некаторыя старыя тэлеперадачы. З афіцыйным архівам Беларускага тэлебачання мы не працавалі.
НН: Чым, на ваш погляд, адрозніваецца сучаснае тэлебачанне ад тэлебачання дзевяностых?
Міхаіл Кулак: Раней было больш беларускамоўных праграм. Быў добры выбар забаўляльных тэлеперадач. А яшчэ зараз чамусьці амаль не засталося праграм для дзяцей, у 1990-я такіх праграм было больш.
Відавочна, што беларуская мова ў 1990-я гады панавала на Беларускім тэлебачанні не толькі ў перадачах культурна-мастацкага кірунку.
Больш разнастайным было і музычнае вяшчанне. На БТ можна было пабачыць і Іну Афанасьеву, і Лявона Вольскага.
Культурныя і музычныя перадачы:
Іна Афанасьева — А мне ў шчасце верыцца (Маладзечна, 1994)
Праграма «Рок айленд шоу» (1993)
Канцэрт гурта «Мроя» (1.09.1994, Мінск)
Сустрэча з Васілём Быкавым у гонар 70-годдзя
Крама — Карчма, перадача «Пяць зорак» (1994)
Ток-шоу «Карамболь» з удзелам Рыгора Барадуліна (1998)
«Сёння з вамі… Уладзімір Арлоў» (1998)
Перадача БТ «Телесябрына» з удзелам У.М. Кузменка (1995).
Добра, што ў апошнія гады БТ пачало аднаўляць традыцыю каментавання спартыўных падзей па-беларуску, як у дзевяностыя.
Спартыўныя трансляцыі:
Футбол Нарвегія — Беларусь (1994)
Гандбол Беларусь — Францыя, 1995 год
Цікава паглядзець і выпускі навін і палітычных перадач 1990-х гадоў. Тады тэлебачанне яшчэ магло дазволіць сабе паказаць выступы дэпутатаў Вярхоўнага Савета, якія казалі пра неканстытуцыйнасць рэферэндуму-1996.
Навіны і палітыка:
Дэпутат Вольга Абрамава: «Рэферэндум-1996 — незаконны»:
Дэпутат Знавец пра неканстытуцыйнасць рэферэндуму 1996 года:
Выступ Віктара Ганчара ў парламенце:
Міністр унутраных спраў Юрый Захаранка пра карупцыю ўлады:
Навіны АТН (1995):
БТ аб акцыі апазіцыі — кастрычнік 1996 год:
Зянон Пазняк на БТ (1994):
Рэзананс (1995):
«Рэзананс», БТ. Прэзідэнцкія выбары, 2001 год:
Праблема парковак у Мінску. «Навіны», БТ. 2001 год:
Фрагмент перадачы «Панарама» пра падрыхтоўку «круглага стала» з удзелам улады і апазіцыі са старшынёй Беларускага Хельсінкскага камітэту, 2000 год:
Лукашэнка звяртаецца за падтрымкай да народа:
Фостэрная сям'я — альтэрнатыва дзіцячаму дому ў турме (лістапад 1996):
Лукашэнка ў праваслаўнай царкве ў Брэсце:
Лукашэнка да народа: «Я нічога не зрабіў вялікага для вас!»
Каментары