Еўрапейскія краіны вядуць дэталёвыя перамовы з нагоды адпраўкі вайсковага кантынгенту ва Украіну ў выпадку спынення або замарозкі вайны з Расіяй, паведамляюць крыніцы Reuters.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, мінімальная колькасць такой місіі ацэньваецца ў 40 тысяч салдат. Аднак ёсць меркаванне, што для абароны Украіны ад паўтарэння расійскай агрэсіі спатрэбяцца і 100 тысяч вайскоўцаў, заявіў прадстаўнік еўрапейскіх службаў бяспекі.
Аснову кантынгенту могуць скласці вайскоўцы з пяці-васьмі краін, сярод якіх Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія і Польшча.
Ягоная канчатковая колькасць будзе залежаць ад фармату, які цяпер абмяркоўваецца. Так, Італія выступае за міратворчую місію, тады як у Францыі і Украіне робяць акцэнт на стрымліванні Расіі.
Краіны таксама вядуць дыскусію пра тое, пад чыёй эгідай будзе разгорнуты кантынгент.
Міністр абароны Італіі Гвіда Кразета заявіў, што міратворцы павінны дзейнічаць пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Але іншыя чыноўнікі кажуць, што гэта дасць Расіі занадта вялікі ўплыў, паколькі яна з'яўляецца пастаянным членам Рады бяспекі ААН.
На думку аналітыкаў, еўрапейцам таксама прыйдзецца пераканаць ЗША узяць удзел у місіі, хоць бы ў выглядзе разведвальнай і іншай аператыўнай дапамогі. Пры гэтым падчас нядаўніх перамоў з прэзідэнтамі Францыі і Украіны Эмануэлем Макронам і Уладзімірам Зяленскім абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выключыў выкарыстанне амерыканскіх войскаў для кантролю спынення агню.
Крыніцы таксама звяртаюць увагу на тое, што адпраўка кантынгенту ва Украіну павысіць рызыку прамога канфлікту з Расіяй і павялічыць нагрузку на ўзброеныя сілы еўрапейскіх краін, якія прывыклі спадзявацца на падтрымку ЗША.
З пункту гледжання супрацоўніка Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў Франца-Штэфана Гадзі, выдзяленне 100 тысяч міратворцаў вымусіць дзяржавы ЕС расцягнуць свае сухапутныя войскі і скараціць удзел у іншых місіях, напрыклад, на Балканах. Застаюцца незразумелымі і многія іншыя пытанні, у тым ліку патэнцыйныя ўмовы прымянення зброі.
«Што адбудзецца, калі ў еўрапейскага салдата стрэляць?» — задаецца пытаннем апытаны Reuters французскі вайсковы чыноўнік.
«У нас няма сіл вярнуць іх». Зяленскі — пра Крым і Данбас
Зяленскі выключыў замарозку вайны для перамоваў з Расіяй пасля прыходу Трампа да ўлады
Прэзідэнт Славакіі Пелегрыні: Украіне прыйдзецца страціць некаторыя тэрыторыі дзеля міру
Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем
Трамп: Адзіны спосаб спыніць вайну — не пакідаць Украіну
Каментары