Актывістка з Віцебска была запрошаная ў якасці эксперта на новае аўтарскае шоу Эдуарда Мельнікава «Рапарт» на Белсаце.
Для абмеркавання тэмы «Шлях Беларусі — на Усход ці на Захад?» Вольга абрала гуллівы рэтравобраз: каралі, прынт-гарошак і чорны вэлюм, што хавае палову твару.
У інтэрнэце ўжо пачалі абмяркоўваць, што такі вобраз не пасуе для размоў на сур’ёзныя тэмы, бо ўвага гледачоў пераходзіць са слоў спікера на яго адзенне.
А вы як лічыце?
Дарэчы, першыя згадкі пра гэты жаночы галаўны ўбор датуюцца яшчэ 13 стагоддзем да нашай эры. У свой час яго вельмі любіла Мэрылін Манро, а сёння — шмат вядомых артыстак і свецкіх ільвіц: Дзіта фон Ціз, Лэдзі Гага, Сара Джэсіка Паркер, Рэната Літвінава і Ксенія Сабчак. Асабліва захапляюцца вэлюмам стваральнікі вясельнай моды. У некаторых краінах свету іх могуць надзяваць і мужчыны.
Каментары