Улада55

Пяць фактаў пра віцэ-прэм’ера па сельскай гаспадарцы Уладзіміра Дворніка

55-гадовы кіраўнік Гомельскай вобласці Уладзімір Дворнік 4 красавіка прызначаны віцэ-прэм’ерам па сельскай гаспадарцы. На гэтай пасадзе ён змяніў Міхаіла Русага, які адпраўлены падымаць Магілёўскую вобласць. Пра асобу Уладзіміра Дворніка не так шмат усяго вядома, «Наша Ніва» паспрабуе закрыць прабелы ў біяграфіі чыноўніка.

Фота gp.by.

Маці выгадавала адна

Уладзімір Дворнік нарадзіўся 20 красавіка 1963 года ў вёсцы Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Гэта дастаткова вялікая вёска, яшчэ напрыканцы XIX стагоддзя там жыло больш за тысячу жыхароў. У савецкі час там быў цагляны завод, тартак, млын, сярэдняя і музычная школы, клуб, магазін і шмат усяго іншага. Цяпер таксама, скажам, школа ў Ровенскай Слабадзе можа здзівіць і гараджан штучным пакрыццём футбольнага поля. Цяпер паселішча мае статус аграгарадка.

Уладзіміра Дворніка выгадавала адна маці. Наталля Антонаўна працягвае жыць у роднай вёсцы на вуліцы Калінаўка. «Я і раней яго не бачыла, а цяпер зусім не пабачу», — сказала яна нам, калі даведалася пра перавод сына ў Мінск. Праўда, суседзі расказваюць, што Уладзімір Андрэевіч у родных мясцінах бывае дастаткова часта.

Мама віцэ-прэм’ера працавала даяркай у калгасе, а бацькі не было. Ён не жыў разам з сям’ёй, а памёр, калі Уладзімір хадзіў яшчэ ў пачатковую школу.

Адзін брат у Расіі, другі памёр

Ва Уладзіміра Дворніка было двое братоў. Цяпер застаўся толькі адзін. Старэйшы брат усё жыццё адпрацаваў шафёрам у калгасе вёскі Хомічы Калінкавіцкага раёна. Літаральна тыдзень таму ён пайшоў з жыцця. Другі брат служыць прапаршчыкам у Расіі. Кажуць, што застаўся там пасля службы ў войску.

Аднакласніца Уладзіміра Дворніка расказала нам, што вучыўся ён сярэдне, ніколі не быў сярод найлепшых вучняў класа. «Здаецца, матэматыку любіў. Літаратуру. Чаму мы літаратуры любілі? Бо настаўніцы маладыя былі», — расказалі нам у Ровенскай Слабадзе.

Вучыцца Уладзімір Дворнік першапачаткова пайшоў у Рэчыцкі зоаветэрэнарны тэхнікум. «Маці яму сказала, каб ішоў у іншую гаспадарку, бо тут ён усё жыццё будзе Валодзем, а там будзе Уладзімірам Андрэевічам», — тлумачаць мясцовыя, чаму на радзіме ён так і не працаваў.

Кім быў да высокіх пасадаў

Першым месцам працы быў калгас «Усход» Нараўлянскага раёна. Ён там працаваў ветэрынарам. У гэты самы час завочна сканчвае Віцебскі ветэрынарны інстытут. За нейкі час Дворнік перайшоў працаваць у калгас «Дружба» Мазырскага раёна, дзе і стаў рабіць сабе кар’еру.

Там ён даслужыўся да намесніка старшыні калгаса, пасля гэта Уладзіміра забралі ў горад, дзе Дворнік стаў галоўным ветэрынарным доктарам Мазырскага раёна. Аднак праз нейкі час чыноўнік зноў адпраўляецца «ў поле».

Ён узначальвае саўгас-камбінат «Зара». Менавіта пры Дворніку гэта гаспадарка стала адной з наймацнейшых у краіне. Вытворчасць вырасла ў 20 разоў, было адкрыта 20 уласных крамаў.

Яго заўважаюць, і ў 2009 годзе Уладзімір Дворнік становіцца старшынёй Мазырскага райвыканкама, а праз год, у 2010-м, яго прызначаюць старшынёй Гомельскага аблвыканкама.

Як кіраваў вобласцю

Уладзімір Дворнік быў далёка не самы заўважны старшыня аблвыканкама, але пры гэтым на сваёй пасадзе ён пратымаўся больш за ўсіх са сваіх цяперашніх калег.

У 2014 годзе Следчым камітэтам былі затрыманыя адразу двое намеснікаў Дворніка — Банчук і Трызна. Іх вінавацілі ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Лукашэнка вынес Дворніку вымову, але ў адстаўку не адправіў. А ў 2016 годзе кіраўнік дзяржавы ўручыў кіраўніку Гомельскай вобласці Ордэн Айчыны ІІІ ступені.

Дворнік запомніўся тым, што спрабаваў абмежаваць у Гомелі продаж алкаголю ў начны час, але гэты эксперымент нічым не завяршыўся. Алімпійскую чэмпіёнку Алу Цупер старшыня аблвыканкама ўзнагародзіў сапраўдным брыльянтам памерам 0,64 карата.

А вось сярэдні заробак да ўзроўню 500 даляраў, як абяцаў Лукашэнку, Уладзімір Дворнік у Гомельскай вобласці так і не вывеў.

Сын кіруе той жа гаспадаркай, што і бацька

Дзмітрый Дворнік. Фота mazyr.by.

Ва Уладзіміра Дворніка адзін сын Дзмітрый. Ён скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажыўкааперацыі. Цяпер Дзмітрый Уладзіміравіч узначальвае гаспадарку «Зара» Мазырскага раёна — тую самую, якой калісьці кіраваў ягоны бацька.

«Наша перавага перад усімі астатнімі — гэта ўласная прадукцыя найвышэйшай якасці. Цэх перапрацоўкі мясной сыравіны працуе штодня, яго магутнасці выкарыстоўваюцца эфектыўна, сыравіна перапрацоўваецца своечасова. Дастаўка тавару ў фірмовую сетку праходзіць кожны дзень у абсталяваных халадзільнымі ўстаноўкамі фургонах», — расказваў пра «Зару» Дзмітрый Дворнік.

Каментары5

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова15

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Усе навіны →
Усе навіны

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

Некалькі ампутацый, траўмы рук і ног. У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі 15 беларусаў3

Цэны на басейны Мінска на 2025 год. У тым ліку на новы Нацыянальны16

У Прыднястроўі адключылі ацяпленне, гарачую ваду і газ13

«Столькі найлепшых мы не гублялі з 2022 года». Z-блогеры перажываюць пра два збітыя Мі-83

Расследавальнікі назвалі імёны 90 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай1

Саннікаў: Калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, я буду першым, хто скажа, каб здымалі ўсе санкцыі20

Сям'ю будуць ставіць на ўлік як «сацыяльна небяспечную», калі ў бацькоў была палітычная адміністратыўка11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова15

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Галоўнае
Усе навіны →