Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар
Руслан Міхалевіч узначальваў «Бел НДЦ «Экалогія», якое ўваходзіць у структуру Міністэрства прыродных рэсурсаў.
Руслан Міхалевіч адвучыўся ў БДУ на геаэколага. Пасля працаваў у Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, узначаліў адно з яго ўпраўленняў. А з 2018 стаў дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Бел НДЦ «Экалогія».
Прадпрыемства праводзіць даследаванні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання. Таксама яно адказвае за інфармацыйныя рэсурсы, якія належаць Мінпрыроды.
Год таму Міхалевіч даваў вялікае інтэрв'ю часопісу «Дело». Там ён распавядаў, што кампанія шмат працуе з бізнэсам, з'яўляецца «на 100% камерцыйнай» і не мае фінансавання ад дзяржавы.
«Да нас добраахвотна звяртаюцца бізнэсоўцы для распрацоўкі, падрыхтоўкі і афармлення дакументацыі, усе гэтыя працэдуры мы праводзім платна <…> Мы гарантуем, што ўсё будзе добрасумленна. Калі ты не спецыяліст, то лепш патраціць болей, але атрымаць максімальна карысную інфармацыю ў сферы. Мы паказваем, што прасцей за ўсё працаваць па законе», — сцвярджаў тады Міхалевіч.
Суд над ім пачнецца 8 студзеня 2025 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Міхалевіча вінавацяць па самай цяжкай частцы артыкула «атрыманне хабару» (ч. 3 арт. 430). Яму пагражае да 15 гадоў калоніі з буйным штрафам.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Смотришь Ивана Эйсмонта в «Время выбрало нас», который с первых же серий заявил, что после прихода к власти Лукашенко с бандитами и коррупцией было покончено, потом открываешь НН и видишь, что размах такой, что Гайдукевичу в ОБЭП и самому Ване и не снилось во время его короткой службы в Управлении по борьбе с экономическими преступлениями в стратегических направлениях.