Улада1212

Блогер MozgON на сутках адмовіўся ад жончынай перадачы — бо лічыць сябе «жывым чалавекам»

Летась у камандзе блогера Уладзіміра Цыгановіча, стваральніка ютуб-канала MozgOn, былі заўважаны «жывыя чалавекі». Гэта адэпты СССР, якія не прызнаюць распаду Саюза і адмаўляюцца ад усіх сучасных дакументаў. А днямі дзіўная гісторыя здарылася з самім Уладзімірам.

Фота Надзеі Бужан

Блогер адбывае 15 сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Яго жонка Наталля хацела перадаць яму рэчы першай неабходнасці. Але так і не змагла.

«Ён перадачу не прымаў, таму што трэба было ставіць подпіс у акце. Ён не хацеў яго ставіць, а міліцыя па законе не мае права перадаваць без подпісу. Гэта няштатная сітуацыя, з якой яны ніколі не сутыкаліся», — расказала яна. 

Па словах жонкі, Уладзімір адмовіўся падпісваць дакументы, бо «сябе лічыць чалавекам, а не фізасобай».

«Я не ведаю, што ён там мае сабе на ўвазе, ён пасля сам вам раскажа», — коратка адказала Наталля.

Раней Уладзімір Цыгановіч запэўніваў, што не з’яўляецца адэптам БССР. Але да «жывых чалавекаў» у камандзе прэтэнзій не меў.

«Яны нашы прыхільнікі, і я да іх пазіцыі стаўлюся спакойна. Гэта пазіцыя цікавая, я назіраю, што ў іх атрымаецца. Яны абсалютна адэкватныя», — каментаваў тады блогер.

Чытайце таксама: «Яны абсалютна адэкватныя» — у каманду гомельскага блогера MozgOn увайшлі «жывыя чалавекі», адэпты БССР

Каментары12

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны29

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка19

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны29

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →