Што за загадкавая бландзінка сядзела ў прэзідыуме побач з Мясніковічам?
Гэта 21-гадовая Бажэна Ярэміч з Гродна.
Многія заўважылі, што ў прэзідыуме «Усебеларускага народнага сходу» знаходзіцца таямнічая маладая дзяўчына, яна сядзіць побач са старшынёй Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам.
Гэта 21-гадовая магістрантка юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Бажэна Ярэміч. Адначасова яна з’яўляецца выкладчыцай-стажорам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.
«Сфера навуковых інтарэсаў — гісторыя дзяржавы і права замежных краін, гісторыя палітычных і прававых вучэнняў, міжнароднае прыватнае права, міжнароднае гуманітарнае права», — напісана на сайце ГрДУ.
Тэма дыпломнай працы ў Ярэміч наступная: «Забеспячэнне правоў чалавека ў перыяд міжнародных узброеных канфліктаў».
«Удзельнікі Усебеларускага народнага сходу — найлепшыя людзі краіны. Знаёмства з імі, сумесная праца дадуць неацэнны вопыт, веды і навыкі», — казала Бажэна напярэдадні УНС. Акрамя таго, Бажэна — удзельніца навагодніх балаў, якія ладзіліся ў Аляксандра Лукашэнкі.
Каментары