Як Якуб Колас адсядзеў тры гады на Валадарцы. Сёння прадаём новы нумар «Нашай гісторыі» — прыходзьце!
У продажы з'явіўся свежы нумар «Нашай гісторыі», падпісчыкі таксама яго атрымалі. Але вы маглі прапусціць папярэдні нумар з Міколам Ермаловічам на вокладцы — прыходзьце па яго.
Гэтым разам нумар «Нашай гісторыі» пачынае артыкул пра тры гады зняволення на Валадарцы Якуба Коласа. За што паэт і пісьменнік трапіў туды? За «несанкцыянаваны з'езд» настаўнікаў. Найлепшыя творы беларускага генія — «Новая зямля» і «Сымон-музыка» — ствараліся менавіта ў мінскай каталажцы.
Найлепшыя артыкулы свежага нумару «Нашай гісторыі» (4/2021):
— У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім, у 24 гады — у камуністычную турму. А ў 73 гады стаў міністрам замежных спраў свабоднай Польшчы. Неймавернае жыццё Уладзіслава Барташэўскага
— Швейцарыя. Праз рэферэндум тут вырашаецца абсалютна ўсё: ад уступлення ў Еўрасаюз да захавання рог у кароў (тэкст напісаў часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч)
— Махатма Гандзі — чалавек, які мірным пратэстам здабыў незалежнасць для Індыі.
— Гісторыя пра крадзеж царкоўнага серабра з Магілёва XVII стагоддзя — жывы дэтэктыў.
— Белы Ковель — пра што думалі магнаты з Вільні, калі будавалі барочны замак без абарончых валоў і бастыёнаў так блізка да мяжы з Масковіяй.
Мы будзем прадаваць у Мінску свежы нумар «Нашай гісторыі» два дні па нашым рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі»):
- у пятніцу, 30 красавіка, з 16:00 да 20:00
- у суботу, 1 мая, з 12:00 да 18:00.
Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.
Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплату карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы (таксама выйшлі свежыя нумары) будзем прадаваць па 2,5 рублі за нумар.
Прыйдзіце і купіце часопіс — для сябе і для сваякоў, суседзяў, сяброў, калег па працы.
У нас можна будзе купіць як новы нумар, так і некаторыя ранейшыя.
Апроч таго, часопісы можна набыць у кнігарнях, у некаторых супермаркетах, на некаторых поштах і ў прыватных распаўсюднікаў.
Мінск
- «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
- Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
- «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
- «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) ды іншыя
Поштай ці з дастаўкай на дом
Анлайн праз: Mmkut.by, Kniganosha.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Ragna.by.
Гродна
«Цудоўня».
Віцебск
«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя
Бабруйск
«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).
Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.
На чэрвень яшчэ можна падпісацца аж да канца мая — падпісны індэкс 00469. З другога паўгоддзя «Нашу гісторыю» выкідаюць з «Белпошты», таму мы запусцім уласную сістэму падпіскі
Падобная схема дзейнічала ў 2006—2008, калі «Нашу Ніву» выкінулі з кіёскаў і падпіскі.
Калі вы хочаце атрымліваць часопісы (пачынаючы з №7, ад ліпеня), проста зараз перайдзіце па спасылцы і запоўніце гугл-анкету з кантактнымі звесткамі. Трэба ўказаць імя, адрас дастаўкі і тэлефон. Пакуль плаціць нічога не трэба — гэтыя звесткі патрэбныя нам, каб разлічыць наклад наступных нумароў.
Бліжэй да ліпеня запрацуе сайт «Наша крама» (nashakrama.by), на якім можна будзе аплаціць падпіску на любы з часопісаў цалкам на другое паўгоддзе ці на любы з месяцаў. На другое паўгоддзе кошт «Нашай гісторыі» па падпісцы будзе складаць 7 рублёў за нумар (35 рублёў, калі падпісваецеся адразу на паўгода), кошт «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» — па 3 рублі (15 рублёў, калі падпісваецеся адразу на паўгода).
Калі наш сайт запрацуе, мы нагадаем вам, што ўжо можна аформіць падпіску.
У мяне ўжо аформленая падпіска «Белпошты» на май-чэрвень. Я атрымаю часопісы?
Так, «Белпошта» абяцае дастаўляць часопісы да канца паўгоддзя.
Ок, з ліпеня падпішуся ў вас, а што рабіць з чэрвенем?
На чэрвень яшчэ можна падпісацца праз «Белпошту». Вось інструкцыя. На чэрвень вы яшчэ зможаце падпісаць людзей у турмах.
Ці можна на другое паўгоддзе падпісаць вязняў?
Не, гэта немагчыма. Часопіс ім можна будзе перадаваць толькі праз адваката, са згоды следчага. Але на май-чэрвень часопіс ім яшчэ будзе даходзіць праз падпіску.
І яшчэ раз. Што мне рабіць проста зараз?
1) Перш за ўсё зарэгіструйце сябе і іншых людзей, каго вы хочаце падпісаць, у нашай базе падпісчыкаў.
2) Думайце, дзе набудзеце 4-ы нумар «Нашай Гісторыі» з Якубам Коласам на вокладцы! Ён ужо ёсць у продажы.
Якія прынцыпы часопіса
Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.
Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.
Каментары