Нелегальных мігрантаў на мяжы Літвы з Беларуссю не фіксуюць ужо 15 дзён
На мяжы Літвы з Беларуссю 15-ыя суткі запар не было зафіксавана нелегальных мігрантаў, паведаміла 6 студзеня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Апошні раз мігрантаў разгортвалі на мяжы Літвы з Беларуссю 21 снежня.
На мяжы Латвіі ў нядзелю 5 студзеня таксама не было зафіксавана спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. Польскія памежнікі ў суботу развярнулі на мяжы восем нелегальных мігрантаў, усяго за першыя дні новага года — каля 70 чалавек.
У 2024 годзе літоўскія памежнікі не дапусцілі пранікненне ў Літву з Беларусі 1002 нелегальных мігрантаў.
Плынь мігрантаў у краіны Еўразвяза з Беларусі пачаўся ў 2021 годзе, у яго арганізацыі Захад абвінавачвае мінскі рэжым.
За гэты перыяд літоўскія памежнікі разгортвалі мігрантаў амаль 23 тысячы разоў, Польшча — 107 тысяч, Латвія — 28 тысяч.
Каментары